Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпускных вечароў для школьнікаў у Менску сёлета ня будзе


Архіўнае фота. Менскія школьнікі сьвяткуюць выпускны
Архіўнае фота. Менскія школьнікі сьвяткуюць выпускны

Атэстаты сталічным выпускнікам уручаць 10 чэрвеня. Вечаровых урачыстых імпрэзаў ня будзе, паведамляе агенцтва «Мінск-навіны» са спасылкай на камітэт па адукацыі Менгарвыканкаму.

Уручэньне атэстатаў павінна прайсьці на працягу дня: канкрэтны час вызначае школа. «Ніякіх вечаровых урачыстых мерапрыемстваў не плянуецца», — адзначылі ў камітэце па адукацыі.

Раней у Міністэрстве адукацыі паведамлялі, што выпускныя ў Беларусі пройдуць 10 і 11 чэрвеня, апошні званок для вучняў 9 і 11 клясаў сталічных сярэдніх школ празьвініць 29 траўня, для навучэнцаў астатніх рэгіёнаў — 30 траўня.

Міністар адукацыі Ігар Карпенка 14 траўня казаў што, не разумеее пазыцыю тых бацькоў і будучых выпускнікоў, якія цяпер ня ходзяць на заняткі, але турбуюцца наконт выпускных вечароў. На думку Карпенкі, уручэньне атэстатаў павінна прайсьці ва ўрачыстай абстаноўцы. Фармат школы могуць выбраць самастойна, гэта датычыцца і правядзеньня выпускных вечароў.

У гэтым годзе сталічныя школы заканчваюць больш за 9 600 адзінаццаціклясьнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG