Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства адукацыі Беларусі зьмяніла тэрміны цэнтралізаванага тэставаньня. Новы расклад


Прыём дакумэнтаў у БДУІР, 2019 год
Прыём дакумэнтаў у БДУІР, 2019 год

Міністэрства адукацыі прыняло рашэньне зьмяніць тэрміны правядзеньня цэнтралізаванага тэставаньня (ЦТ) у 2020 годзе. Новыя даты некаторых прадметаў пасунулі наперад на тыдзень ці нават на два.

Працэдура рэгістрацыі на ЦТ завяршаецца 1 чэрвеня. Як паведамляе тэлеграм-канал ведамства, абітурыентам, якія ўжо атрымалі допуск да зацьвярджэньня новага графіку, абнаўляць іх не спатрэбіцца. А ўсе іншыя, хто падаецца цяпер, ужо будуць мець удакладненыя даты.

Міністэрства адукацыі раіць арыентавацца на табліцу адпаведнасьці і прыбыць на ЦТ у адпаведнасьці з новымі датамі.

Раней адукацыйнае ведамства рэкамэндавала адмовіцца ад правядзеньня ў школах выпускных вечарынаў і абмежавацца ўрачыстым уручэньнем атэстатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG