Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады далі адказ на пэтыцыю за адстаўку міністра адукацыі Карпенкі, якая сабрала 5000 подпісаў


Міністар адукацыі Ігар Карпенка, архіўнае фота
Міністар адукацыі Ігар Карпенка, архіўнае фота

Пяць тысяч беларусаў падпісалі на сайце Petitions.by зварот за адстаўку міністра адукацыі Ігара Карпенкі, бо той, як сьцьвярджаецца ў пэтыцыі, «ня справіўся з выклікамі, якія ўзьніклі пры пандэміі каранавірусу». На зварот адказалі адмовай.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пэтыцыю выслалі 4 траўня, трохстаронкавы адказ 27 траўня выслаў начальнік галоўнага ўпраўленьня кадравай палітыкі Міністэрства адукацыі Ўладзімер Здановіч. Заявы з пэтыцыі ён лічыць неабгрунтаванымі.

Паводле яго, калі Міністэрства здароўя вызначыць новыя абмежавальныя захады, Міністэрства адукацыі наладзіць працу адпаведна ім.

Акрамя таго, паводле Здановіча:

  • у міністэрства не паступала рэкамэндацыяў аб увядзеньні карантыну ад Міністэрства здароўя;
  • дыстанцыйнае навучаньне ў школах «не прадугледжана нарматыўнымі прававымі актамі»;
  • школы пры неабходнасьці самі могуць арганізаваць самастойную працу вучняў з дапамогай інтэрнэт-сэрвісаў, настаўнікам за гэта рэкамэндавалі даплаціць;
  • міністэрства пачала распрацоўваць адзіную адукацыйную плятформу;
  • усе вучні па выніках году будуць атэставаныя, да кожнага будзе «індывідуальны падыход», атэстацыя праводзіцца пры наяўнасьці станоўчых адзнак ня менш як у адной чвэрці як сярэдняе арытмэтычнае «з улікам дынамікі»;
  • упраўленьням адукацыі далі рэкамэндацыі аб захадах супраць распаўсюду каранавірусу, да навучаньня рэкамэндавалі не дапускаць вучняў з сымптомамі вострых рэсьпіраторных інфэкцыяў, абмежавалі масавыя мерапрыемствы з удзелам школьнікаў;
  • расклад заняткаў зьмянілі, каб разьмежаваць транспартныя плыні, лекцыі перанесьлі ці замянілі на практычныя заняткі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG