Агенцтва Bloomberg склала рэйтынг краінаў, якія дазваляюць свабодна набываць грамадзянства пасьля інвэстыцыяў у іх эканоміку.
- Першае месца ў сьпісе займае Аўстрыя — каб атрымаць грамадзянства гэтай краіны, трэба ўкласьці ў яе эканоміку 23,75 мільёна даляраў.
- На другім месцы Кіпр — пашпарт гэтай краіны «каштуе» 2,375 мільёна даляраў.
- На трэцім Мальта, дзе пашпарт можна атрымаць праз інвэстыцыі ў 1,065 мільёна даляраў.
Далей краіны ў рэйтынгу разьмясьціліся ў наступным парадку (паводле сумы інвэстыцыяў, дастатковых для грамадзянства):
- Турэччына — 1 млн даляраў
- Вануату (выспа ў Акіяніі) — 226,5 тыс. даляраў
і пяць астраўных дзяржаваў у Карыбскім моры:
- Грэнада — 208 тыс. даляраў
- Сэнт-Кітс энд Нэвіс — 150 тыс даляраў
- Сэнт Люцыя — 100 тыс. даляраў
- Дамініка — 100 тыс. даляраў
- Антыгуа і Барбуда — 100 тыс. даляраў
Як адзначае агенцтва, восем з прадстаўленых у рэйтынгу краін лічацца афшорнымі зонамі, паводле клясыфікацыі МВФ.