Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран пагражае заблякаваць экспарт нафты з Пэрсыдзкай затокі


Вярхоўны лідэр Ірана Алі Хамэнэі
Вярхоўны лідэр Ірана Алі Хамэнэі

Вярхоўны лідэр Ірана аятала Алі Хамэнэі 21 ліпеня падтрымаў прапанову прэзыдэнта краіны Хасана Роўхані заблякаваць экспарт нафты з Пэрсыдзкай затокі, калі яго ўласны экспарт спыніцца ў выніку санкцый ЗША.

На сайце іранскага лідэра сказана, што камэнтары Роўхані былі «важнымі заўвагамі, якія адлюстроўваюць палітыку і падыход» Ірана.

Іранскія чыноўнікі і раней пагражалі заблякаваць Армускі праліў, марскі праход з багатай нафтай Пэрсыдзкай затокі да адкрытага акіяна. Калі Армускі праліў будзе заблякаваны, гэта зробіць немагчымым перавозкі нафты Іракам, Саудаўскай Арабіяй, Бахрэйнам, Катарам і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі.

Тэгеран жорстка крытыкуе рашэньне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў аднабаковым парадку вывесьці Злучаныя Штаты зь ядзернай зьдзелкі 2015 паміж Іранам і шасьцю сусьветнымі дзяржавамі.

На гэтым тыдні Іран заявіў, што блізкі да запуску завода, на якім можа пабудаваць больш цэнтрыфуг для ўзбагачэньня ўрану.

Іран сьцьвярджае, што яго ядзерная праграма зьяўляецца мірнай, Вашынгтон абвінавачвае Тэгеран у спробе распрацаваць ядзерную зброю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG