Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назвалі найбагацейшага чалавека ў найноўшай гісторыі


Маёмасьць заснавальніка амэрыканскага інтэрнэт-гіганта Amazon Джэфа Бэзаса перавысіла $150 млрд, паведамляе «Індэкс мільярдэраў Bloomberg». Гэта робіць яго самым багатым чалавекам у сучаснай гісторыі — з тых часоў, як Forbes апублікаваў свой першы рэйтынг самых багатых людзей.

У 1999 годзе маёмасьць кіраўніка Microsoft Біла Гейтса дасягнула $100 млрд. Але, па падліках Bloomberg, у пераліку на сёньняшні курс даляра гэтая сума была роўная б $149 млрд.

Маёмасьць Гейтса на сёньняшні дзень — больш за $ 95 млрд. Ён другі самы багаты чалавек у сьвеце.

Джэф Бэзас упершыню ўзначаліў сьпіс мільярдэраў часопіса Forbes у 2018 годзе.

Amazon — найбуйнейшая ў сьвеце кампанія, якая спэцыялізуецца на продажы тавараў і паслугаў праз інтэрнэт. У Беларусі сэрвіс не карыстаецца папулярнасьцю зь дзьвюх прычынаў: існуе абмежаваньне на паштовыя перасылкі з-за межаў Мытнага саюзу (22 эўра на чалавека на месяц — інакш мыта 30%), а таксама праз высокія кошты на дастаўку тавараў з краінаў Эўразьвязу і Злучаных Штатаў у Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG