Пакуль на «востраве свабоды», як Кубу называлі камуністы, у чалавека могуць быць «асабістыя рэчы» кшталту зубной шчоткі, а нерухомасьць знаходзіцца ў дзяржаўнай або карпаратыўнай уласнасьці, у 2014-м права ўласнасьці на зямлю атрымалі фэрмэры.
Камуністычныя ўлады Кубы афіцыйна прызнаюць права грамадзянаў на прыватную ўласнасьць у новай Канстытуцыі, піша Reuters.
Рынкавыя рэформы Рауля Кастра, што цягнуцца ўжо восем гадоў, мелі на мэце стымуляваньне эканомікі і захаваньне кубінскага сацыялізму ва ўстойлівым стане. Празь іх у краіне ўжо зьявіліся прыватныя бізнэсы кшталту рэстарацыяў або салёнаў прыгажосьці.
Чарнавік новай Канстытуцыі, апублікаваны дзяржаўнай кубінскай газэтай Granma, утрымлівае 224 артыкулы, дзейная Канстытуцыя мае толькі 137. Яго абмяркуюць у нацыянальнай асамблеі цягам тыдню, затым маюць вынесьці на рэфэрэндум, што чакаецца да канца году.
Цалкам сьпіс зьменаў невядомы, але вядома, што хоць на Кубе і зьявіцца прыватная ўласнасьць і вольны рынак, пасады прэзыдэнта (выбіраецца на 5 год, ня больш як на два тэрміны) і прэм’ер-міністра, але кампартыя, верагодна, ўсё адно захавае кіроўную ролю.