Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Створаная найбуйнейшая ў сьвеце адкрытая эканамічная зона


Эўразьвяз і Японія падпісалі маштабнае новае пагадненьне аб свабодным гандлі, якое стварае найбуйнейшую ў сьвеце адкрытую эканамічную зону, якая ахоплівае траціну сусьветнай эканомікі.

Пагадненьне было падпісана ў аўторак у Токіё прэм’ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ, старшынём Эўрапейскай рады Дональдам Тускам і старшынём Эўрапейскай камісіі Жан-Клёдам Юнкэрам.

Новае пагадненьне, якое зьяўляецца найбуйнейшым у гісторыі ЭЗ, ліквідуе 99 адсоткаў пошлін на японскія тавары, імпартаваныя ў Эўразьвяз, ад аўтамабіляў да электронікі, а таксама на сельскагаспадарчы экспарт з Эўропы ў Японію, у тым ліку сыр, віно і сьвініну. Як чакаецца, дзякуючы дамове таксама вырасьце экспарт хімічнай прадукцыі з ЭЗ у Японію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG