Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана нафты ўпала падчас сустрэчы Трампа і Пуціна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цэны на нафту на сусьветным рынку ўпалі 16 ліпеня ў час, калі ў Хэльсынкі праходзілі перамовы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна. На ўзроўні каля 72 даляраў за барэль Brent цана застаецца і раніцай 17 ліпеня.

Цэны знаходзяцца на ўзроўнях, зафіксаваных амаль тры месяцы таму — у канцы красавіка і ў пачатку траўня. Пасьля таго цана ўзрастала да больш як 79 даляраў за барэль.

Інвэстары бачаць як мінімум тры прычыны падзеньня цаны, хоць аб’ектыўныя дадзеныя цяпер сьведчаць, у прыватнасьці, пра падзеньне запасаў сыравіны ў ЗША.

  • Першай прычынай зьяўляецца чаканьне росту здабычы ў рамках Арганізацыі краін — экспартэраў нафты — пасьля апошняга саміту APEC у Вене.
  • Другая прычына — магчымасьць нарошчваньня здабычы ў Расеі пасьля таго, як Сырыя ў чэрвені павялічыла здабычу на 460 тысяч барэляў за дзень.
  • Трэцяй прычынай спэцыялісты называюць магчымасьць выкарыстаньня адміністрацыяй Трампа стратэгічных рэзэрваў нафты, каб спыніць рост цэнаў на бэнзін перад восеньскімі прамежкавымі выбарамі ў ЗША.

Новае падзеньне кошту нафты ўжо другое за тыдзень — 11 ліпеня цэны абваліліся пасьля таго, як нафтавы картэль даў справаздачу аб рэзкім росьце здабычы ў Саудаўскай Арабіі і папярэдзіў пра лішак прапановы ў 2019 годзе

.

Амэрыканскія палітыкі пра саміт: «Трамп робіць з ЗША нацыю слабакоў»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG