Другі тыдзень трывае крызіс у маршрутных перавозках. Выкліканы ён уступленьнем у сілу абноўленага закону «Аб аўтамабільных перавозках», які патрабуе ад міжгародніх перавозчыкаў перааформіцца ў «рэгулярных». Карэспандэнт Радыё Свабода выправіўся ў Бабруйск, каб даведацца, што адбываецца ў 200-тысячным горадзе, у якім на мінулым тыдні страйкавалі маршрутнікі.