Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская сям’я ў горадзе мела 1115,2 рубля на месяц у 2017 годзе. У вёсцы — 855,1 рубля


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле зьвестак Белстату, у 2017 годзе на хатнюю гаспадарку прыпадала наяўных рэсурсаў 1043,5 рубля на месяц. Гэта грашовыя сродкі пасьля выманьня падаткаў і збораў, плюс кошт вырабленых прадуктаў мінус затраты на іх вытворчасьць, плюс атрыманыя выплаты і льготы.

Пры гэтым выдаткі на месяц на гаспадарку складалі 980,7 рубля — заставацца мелася 62,8 рубля на месяц. 40,7% выдаткаў ішло на харчаваньне, 31,8% — на нехарчовыя тавары, 24,5% — на аплату паслугаў.

На сельскіх жыхароў прыпадала 855,1 рубля наяўных рэсурсаў на месяц на хатнюю гаспадарку, на гарадзкіх —1115,2 рубля на месяц на гаспадарку.

Даходы, вышэйшыя за 500 рублёў на месяц, мелі 28,8% беларусаў. А 5,9% беларусаў мелі даходаў менш за пражытковы мінімум (199,32 рубля).

Аляксандар Лукашэнка больш за 10 год абяцае, што сярэдні заробак беларусаў перавысіць 500 даляраў (апошнім часам — 1000 рублёў). У сьнежні 2017 году сярэдні заробак дасягнуў 995,3 рубля, але ў студзені 2018-га рэзка ўпаў — да 859 рублёў. Пры гэтым мэдыянны заробак (не сярэднестатыстычны ад сумы ўсіх заробкаў, а заробак сярэднестатыстычнага беларуса) складаў на лістапад 2017 году 635,4 рубля.

На пачатку сакавіка Аляксандар Лукашэнка абураўся, што людзі мусяць выжываць на 300 рублёў на месяц, а гэта «практычна немагчыма». Адказнасьць за заробкі ён усклаў на старшыняў райвыканкамаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG