Расея тэхнічна гатовая да адключэньня ад сусьветнага інтэрнэту, але працэс ня будзе бязбольным. Пра гэта заявіў дарадца прэзыдэнта Расеі ў пытаньнях разьвіцьця інтэрнэту Герман Кліменка у інтэрвію тэлеканалу НТВ.
Кліменка нагадаў, што ўжо цяпер працуе расейскі сэгмэнт інтэрнэту, які быў створаны паводле ўказу прэзыдэнта Расеі спэцыяльна для чыноўнікаў.
Кліменка таксама заявіў, што ўвесь сьвет ідзе па шляху рэгуляваньня інтэрнэту, і «Расея — не выключэньне». Аднак дарадца Пуцін падкрэсьліў, што ў Расеі ня будуць ужытыя «экстрэмальныя варыянты накшталт паўночнакарэйскага ці кубінскага».
Распрацаваць папраўкі да закону «Аб сувязі», якія дадуць дзяржава кантроль за інфраструктурай Рунэту, даручыў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.
У кастрычніку летась Мінфін даў адмоўны водгук на законапраект, які закліканы павысіць бясьпеку інфраструктуры Рунэту пры ўзьдзеяньні звонку. Прычынай адкліканьня стала адсутнасьць інфармацыі аб выдатках на яго рэалізацыю.
- Згодна з праектам праграмы «Лічбавая эканоміка», якая распрацоўваецца ў Расеі таксама паводле распараджэньня Уладзіміра Пуціна, да 2024 году 95 адсоткаў усяго трафіку павінны праходзіць праз расейскія сеткі.
- Долю замежнага абсталяваньня ў дзяржаўных органах плянуюць зьнізіць да 50 адсоткаў, а праграмнага забесьпячэньня — да 10 працэнтаў.
Акрамя гэтага, у 2018 годзе павінна запрацаваць сыстэма, якая будзе забясьпечваць «ўстойлівасьць і бясьпеку» Рунэту.
Паводле дадзеных міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Агора», у 2017 годзе ў Расеі зафіксавана больш за сто тысяч фактаў абмежаваньня свабоды інтэрнэту. У сярэднім кожны дзень у Рунэце блякаваліся 244 старонкі, а кожныя 6 дзён карыстальнікі сутыкаліся з пагрозамі ці напады, адзначаюць праваабаронцы.