Беларусь рыхтуецца да выставы EXPO 2020, якая пройдзе ў Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) з кастрычніка 2020 году да красавіка 2021-га. Пра гэта сёньня паведамілі на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі арганізатары беларускай экспазыцыі.
У гістарычным цэнтры Віцебску на пешаходнай вуліцы паводле пастановы аблвыканкаму дэмантуюць летнія прыбудовы кавярняў да будынка — гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Кіраўнікі буйных гандлёвых цэнтраў Літвы ў траўні прымуць рашэньне, ці будуць выходныя дні працоўнымі для пэрсаналу. Будзе праведзены адмысловае апытаньне, па выніках якога прымуць рашэньне.
Беларусам аказваюць 157 відаў бытавых паслуг. Толькі летась адкрылі каля 3700 новых аб’ектаў.
Паводле Лукашэнкі, яму «паступаюць такія прапановы». Цяпер у Беларусі 24 міністэрствы, у тым ліку ёсьць Мінэканомікі і Мінсувязі і інфарматызацыі. І 7 дзяржкамітэтаў, у тым ліку Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях.
У Беларусі павышаюцца тарыфы на пасажырскія перавозкі чыгуначным транспартам, паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
Пэрспэктыва застацца без гарачай вады пагражае сотням сямей з больш як сарака дамоў.
Вэнэсуэльскі горад пачаў выпуск уласнай валюты, каб супрацьстаяць фінансаваму крызісу ў краіне. Новую грашовую адзінку пачаў выпускаць муніцыпалітэт горада Элёрса, які знаходзіцца паблізу мяжы з Калюмбіяй.
Больш за 150 чалавек прыйшлі 18 сакавіка на галоўную плошчу ў Берасьці, каб выказаць традыцыйны маўклівы пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.
Працяглае зьніжэньне ставак па дэпазытах вымушае банкі шукаць «нестандартныя» шляхі прыцягненьня ўкладчыкаў, як то прапановы «адкрыць уклад і сарваць джэкпот» або прапаноўваць кэшбэк.
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас на 5,6% за студзень-люты 2018 году да аналягічнага пэрыяду летась.
З 16 сакавіка аднавіў перавозку пасажыраў «Тураўскі экспрэс», а «Полацкі экспрэс» плянуе вярнуцца на рынак бліжэйшымі днямі. Кіраўнікі гэтых кампаній кажуць, што ўлады пайшлі ім на пэўныя саступкі, аднак яны спадзяюцца і на зьмены ў заканадаўстве.
Валавы зьнешні доўг Беларусі па ўсіх сэктарах эканомікі за 2017 год павялічыўся на 2 млрд 416,2 млн даляраў (на 6,4%) і на 1 студзеня 2018 году склаў 39 млрд 932,7 млн даляраў ЗША.
Як заявіў намесьнік кіраўніка Міністэрства замежных справаў Расеі Сяргей Рабкоў, Масква дапоўніць свой чорны сьпіс новай «групай амэрыканскіх дзеячаў». Дыплямат сьцьвярджае, што санкцыі ў адказ — ня выбар Расеі, да гэтага яе нібыта змушае палітыка Вашынгтона.
З 1 студзеня гэтага года набылі моц патрабаваньні тэхнічнага рэглямэнту Эўразійскага саюзу на алейна-тлушчавую прадукцыю. Яны прывядуць у выніку да павелічэньня спажываньня палмавага алею.
У інтэрвію Свабодзе гісторык Алесь Краўцэвіч патлумачыў, чаму аддае перавагу малалікаму шэсьцю на Дзень Волі перад шматтысячным канцэртам.
Міжгароднія маршрутныя таксі ў Беларусі аднаўляюць сваю працу, паведаміў начальнік упраўленьня аўтамабільнага і гарадзкога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна.
Паводле афіцыйнай інфармацыі Белстату, чысты прыбытак беларускіх арганізацый за студзень 2018 году склаў 12 млн рублёў. У студзені 2017 году гэтая лічба складала 580,2 млн руб — у 48,35 разоў больш.
Ад 15 сакавіка ў Беларусі зноў падаражэе паліва. Папярэдняе падаражэньне адбылося 10 сакавіка.
Улады ЭЗ пачалі падрыхтоўку рэформы сыстэмы выдачы ўязных дакумэнтаў, па выніках якой атрымаць візы стане прасьцей, але памер збору вырасьце да €80.
Расейскія апазыцыйны палітыкі Ільля Яшын і Уладзімір Мілоў у сераду прадставілі даклад «Пуцін. Вынікі. 2018», прысьвечаны эканамічным, сацыяльным і геапалітычным вынікам праўленьня Уладзіміра Пуціна.
Беларусь ужо спрабавала здабываць нафту ў Вэнэсуэле і Іране. Не атрымалася. Але Шэйман мяркуе, што афрыканскія краіны «цягнуцца» да Беларусі, бо іхныя кіраўнікі вучыліся ў інстытутах у СССР.
Лукашэнка больш за 10 год абяцае, што сярэдні заробак беларусаў перавысіць «па пяцьсот». Пакуль выходзіць «па чатырыста сорак» сярэдняга і «па трыста дваццаць пяць» мэдыяннага.
Грамадзянін Узбэкістану, які трымае ў Менску дзьве крамы з таннай вопраткай, расказвае пра сувязі з Бакіевым, крытыку ад беларускіх прадпрымальнікаў, асаблівасьці працы ў Беларусі і свае прыбыткі.
Але без захаваньня заробку і толькі да 14 дзён.
Шахтар — адна з самых небясьпечных прафэсій. Штогод на «Беларуськаліі» гінуць людзі. За апошнія чатыры гады загінула каля дзясятка чалавек. Кіраўнік незалежнага прафсаюзу гарнякоў распавёў Свабодзе пра магчымыя прычыны аварыі на падземным горным участку 3-га рудаўпраўленьня «Беларуськалія», якая забрала жыцьці двух шахтараў.
У лютым Белстат зафіксаваў рост спажывецкіх цэнаў на 0,9%. За два месяцы 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 1,7%.
За апошнія 10 гадоў таваразварот у інтэрнэце павялічыўся больш як у 20 разоў.
Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні паведаміла, што Брусэль мае намер выдзеліць Украіне 1 мільярд эўра макрафінансавай дапамогі.
Яшчэ ў канцы 80-х гадоў у Фінляндыі было больш за 18 тысячаў бяздомныя, зь іх амаль тысяча - бяздомныя сям'і.
Плот даўжынёй амаль 1,2 тысячы кілямэтраў плянуюць пабудаваць на ўсходняй мяжы Польшчы для барацьбы з Афрыканскай чумой сьвіней (АЧС), паведамляе партал Agropolska.
Ад 10 сакавіка ў Беларусі падняліся цэны на аўтамабільнае паліва. Гэта ўжо другое павышэньне ад пачатку года.
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу. Падпісвайцеся на Падкасты Свабоды.
З 10 сакавіка літар бэнзіну падаражэе на 1 капейку, дызпаліва — на 2.
Спрэчка Сэрбіі і Косава з прычыны энэргасыстэмы стаў прычынай замаруджваньня на 6 хвілін лічбавых гадзіньнікаў у 25 краінах Эўропы.
Ад 1 сакавіка ў Беларусі павялічылі памер тарыфнай стаўкі першага разраду на адзін рубель.
Савет Міністраў Беларусі ўтварыў 28 лютага Савет пра разьвіцьцю лічбавай эканомікі. Акрамя чыноўнікаў у новае ведамства ўвайшлі ІТ-прадпрымальнікі, якія сталі суаўтарамі дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі».
Чаму інвэстыцыі ў эканоміку, якія ладзяцца дзяржавай, вельмі часта заканчваюцца правалам? Чаму большасьці інвэстпраектаў з удзелам кітайскіх кампаній спадарожнічаюць скандалы?
Другі тыдзень трывае крызіс у маршрутных перавозках. Выкліканы ён уступленьнем у сілу абноўленага закону «Аб аўтамабільных перавозках», які патрабуе ад міжгародніх перавозчыкаў перааформіцца ў «рэгулярных». Карэспандэнт Радыё Свабода выправіўся ў Бабруйск, каб даведацца, што адбываецца ў 200-тысячным горадзе, у якім на мінулым тыдні страйкавалі маршрутнікі.
Калі вы набылі тульпаны ў падарунак да 8 сакавіка, яны могуць быць беларускія, галяндзкія ці польскія.
Віцебскі хакейны клюб абвясьціў на афіцыйным сайце па дзяржаўных закупах тэндэр на гадавы плян закупаў, агульная сума якога — амаль 2,7 мільёна рублёў.
У Салігорску і Слуцку кіроўцы маршрутак не пачалі зноў вазіць пасажыраў на Менск. Працягваецца збор подпісаў пад зваротам да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
«Памочнік прэзыдэнта паведаміў актывістам, што плянуецца стварэньне камісіі, якая будзе разьбірацца з усімі фактамі, паднятымі ў сувязі з будаўніцтвам гэтага акумулятарнага заводу»
Калі яны вернуцца, ніхто ня ведае. «Яны ж людзі свабодныя, мы ня можам імі кіраваць. Выехалі — абяцалі вярнуцца», — так патлумачылі Свабодзе ў канцэрне «Беллеспаперапрам».
Цяпер са Слонімскага аўтавакзалу да Менску адпраўляецца адзін мікрааўтобус у дзень.
Аўтатранспартная дзяржаўная ўстанова «Белтрансспэцаўта», якая ўваходзіць у структуру Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта, абвясьціла тэндэр на набыцьцё транспартных сродкаў.
Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе інфармуе, што часовыя абмежаваньні на беларускай малочнай прадукцыі ў Расею зноў адносяцца — гэтам разам на 15 сакавіка.
Расея тэхнічна гатовая да адключэньня ад сусьветнага інтэрнэту, але працэс ня будзе бязбольным. Пра гэта заявіў дарадца прэзыдэнта Расеі ў пытаньнях разьвіцьця інтэрнэту Герман Кліменка у інтэрвію тэлеканалу НТВ.
Каля 15 год таму Лукашэнка нібыта сказаў яму: «Міша, ты ведаеш, мне ад цябе нічога ня трэба. Я ў цябе ніколі нічога не прасіў і не прашу асабіста. Але калі ты недзе пабачыш, што ляжыць цагліна, падымі і прынясі яе ў Беларусь».
Загрузіць яшчэ