Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пачатку году інфляцыя ў Беларусі склала 1,7%


У лютым Белстат зафіксаваў рост спажывецкіх цэнаў на 0,9%. За два месяцы 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 1,7%.

У лютым цэны на спажывецкія тавары падняліся на 0,6%, ад пачатку году — на 1,4%. Цэны на паслугі ў параўнаньні са студзенем павялічыліся на 2,5%, ад пачатку году — на 3,1%.

У студзені інфляцыя ў Беларусі склала 0,8%. Паводле бюджэту на 2018 год гадавая інфляцыя заплянаваная на ўзроўні 7,4%.

«Альтэрнатыўная» статыстыка ад Лукашэнкі: заробкі па 300 рублёў, рост цэнаў на 8–10% за год

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG