Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белнафтахім хоча зраўнаваць цэны на паліва з расейскім рынкам


Павышэньне цэнаў на паліва. Інфаграфіка
Павышэньне цэнаў на паліва. Інфаграфіка

Ад 10 сакавіка ў Беларусі падняліся цэны на аўтамабільнае паліва. Гэта ўжо другое павышэньне ад пачатку году.

Кошт бэнзіну павялічыўся на адну капейку, дызэльнага паліва — на дзьве капейкі. АІ-92 цяпер каштуе 1 рубель 22 капейкі за літар, АІ-95 — 1 рубель 30 капеек, АІ-98 — 1 рубель 51 капейку, дызэльнае паліва — 1 рубель 33 капейкі.

У канцэрне «Белнафтахім» 10 сакавіка паведамілі пра новы падыход да цэнаў на нафтапрадукты, які прадугледжвае як іх павелічэньне, так і зьмяншэньне ў залежнасьці ад сытуацыі на рынку нафты. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў залежнасьці ад зьменаў сусьветных цэнаў на нафту, курсу нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя камбінаты.

У «Белнафтахіме» таксама заявілі пра паступовае зраўноўваньне цэнаў з расейскім рынкам.

«Сярэдняя цана за студзень-люты 2018 году на нафту маркі Urals павялічылася на 23,8% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году і склала 65,99 даляра за барэль. Цяпер розьнічныя цэны на маторнае паліва ў сумежных рэгіёнах Расеі вышэйшыя за беларускія на 7–10% па бэнзінах, па дызэльным паліве на 6–8%. Цэны на ўкраінскім рынку ў 1,5 раза вышэйшыя, на рынку краін Балтыі і Польшчы — у 2 разы вышэйшыя за беларускія».

Апошні раз паліва даражэла 8 лютага — ад 2 да 12 капеек. Усяго ж за 2017 год цана паліва вырастала сем разоў, агулам на 8 капеек.

У студзені 2017 году намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў прапанаваў падняць цэны на паліва як мінімум на 23%, каб кампэнсаваць рост кошту нафты.

Пратэсты «Стоп-бэнзін» не дапамаглі: цэны на паліва ў Беларусі падвышалі 21 раз за 6 год

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG