Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заплянаваў на наступную пяцігодку рост ВУП на 60%


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

У час заслухваньня справаздачы аб эканамічных выніках 2017 году Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу: валавы ўнутраны прадукт у наступнай «пяцігодцы» павінен дасягнуць 100 млрд даляраў, піша БЕЛТА.

Паводле Белстату, у 2017 годзе ВУП складаў 105,199 млрд рублёў. Калі пералічыць у даляры паводле сярэднегадавога курсу Нацбанку, гэта 54,4 млрд даляраў. Да мінулага году ён вырас на 2,4%.

Цягам «пятай пяцігодкі» (2016–2020 гады) афіцыйна заплянаваны рост ВУП на 12–15% («пяцігодку» абяцаюць выканаць за чатыры гады, усе пляны мінулай «пяцігодкі» правалілі). У 2015-м ВУП быў роўны 54,9 млрд даляраў — значыць, да 2020 году ВУП мае вырасьці да 61,5–63,1 млрд даляраў.

Скачок ад шасьцідзесяці зь нечым мільярдаў да сотні вельмі значны ад 58,5% да 62,6%.

Сяргей Чалы, архіўнае фота
Сяргей Чалы, архіўнае фота

Як кажа Свабодзе эканаміст Сяргей Чалы, такі хуткі рост эканомікі Беларусі цяпер наўрад ці магчымы. Хай гэта не сусьветны рэкорд (пасьля Другой усясьветнай вайны ВУП некаторых краінаў рос значна хутчэй, бо аднаўляўся амаль з нуля), ды й у 2000-х беларуская эканоміка расла нават большымі тэмпамі (ВУП вырас за пяць год на 242% з 2003 году).

«Гэта нагадвае падваеньне ВУП, якое ў свой час Пуцін прыдумаў, але не атрымалася, — разважае Чалы. — Гэта мусіць быць рост на 8,5% штогод. Быў такі пэрыяд у 2000-х, калі было прыблізна столькі, амаль дзесяць год так было, але гэта ўсё гісторыя, часы нізкіх цэнаў на газ і нафту».

«Альтэрнатыўная» статыстыка ад Лукашэнкі: заробкі па 300 рублёў, рост цэнаў на 8-10% за год

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG