Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суаўтары IT-дэкрэту ўвайшлі ў новаўтвораную Раду па разьвіцьці лічбавай эканомікі


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Савет Міністраў Беларусі ўтварыў 28 лютага Раду па разьвіцьці лічбавай эканомікі, паведамляе партал pravo.by. Акрамя чыноўнікаў, у новы орган увайшлі ІТ-прадпрымальнікі, якія сталі суаўтарамі дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі».

Плянуецца, што Рада будзе каардынаваць дзейнасьць па рэалізацыі лічбавай палітыкі ў сфэры лічбавай трансфармацыі эканомікі і разьвіцьця інфармацыйных тэхналёгій. Каардынацыяй структуры будзе займацца Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Раду ўзначаліць прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў. У яе склад увайшлі:

  • Васіль Мацюшэўскі — першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі;
  • Міністар сувязі і інфармацыі Сяргей Папкоў;
  • Дзьмітры Шадзько — намесьнік міністра сувязі і інфарматызацыі;
  • Аркадзь Добкін — сузаснавальнік і выканаўчы дырэктар амэрыканска-беларускай кампаніі EPAM, якая распрацоўвае праграмаваньне для вядучых тэхналягічных кампаній сьвету і лічыцца адной з найбольш хутка растучых ІТ-кампаній у сьвеце;
  • ІТ-прадпрымальнік, інвэстар Дзьмітры Гурскі;
  • кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій Усевалад Янчэўскі;
  • Дзяніс Алейнікаў, старшы партнэр юрыдычнай фірмы «Алейнікаў і Партнэры»;
  • намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Дзьмітры Калечыц;
  • ІТ-прадпрымальнік Алег Кандраценка;
  • Аляксандар Курбацкі — старшыня экспэртнай Рады Парку высокіх тэхналёгій, загадчык катэдры тэхналёгій праграмаваньня факультэту прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ;
  • намесьнік кіраўніка дзяржавы па нацыянальнай бясьпецы Віктар Лукашэнка;
  • кіраўнік беларускага прадстаўніцтва Microsoft Антон Мякішаў;
  • кіраўнік Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце Андрэй Паўлючэнка;
  • намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Мікалай Снапкоў;
  • Аляксандар Турчын — кіраўнік апарату Савету Міністраў Беларусі.

Аўтары «ІТ-дэкрэту»: «Нам падарылі найлепшыя з магчымых умоў для працы»

Аляксандар Лукашэнка падпісаў 22 сьнежня дэкрэт «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі», які накіраваны на разьвіцьцё ІТ-сэктару. Дакумэнт легалізаваў у Беларусі ўжываньне крыптавалютаў, іх здабычу і стварэньне, а таксама вызваліў «крыптавалютчыкаў» ад падаткаў да 2023 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG