Адпаведнае паведамленьне зьявілася ў сацсетках культурнай пляцоўкі.
Раман Альгерда Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі» выйшаў у прэстыжным амэрыканскім выдавецтве New Directions. Кнігу пераклалі Джым Дынглі і Пэтра Рыд.
На канец лютага ў Рускім тэатры Марыюпалю плянавалі прэм’еру. Аднак праз вайну пляцоўка стала сховішчам для жыхароў гораду, потым трапіла пад расейскія бомбы. Якія жыцьцёвыя драмы прайшлі праз тэатар, у Вільні паказалі ў пастаноўцы «Спэктакль, які не адбыўся» акторкі «Тэатру Жніўня».
Лілея Плыгаўка расказвае, чаму іншаземцы выбіраюць беларускую мову, што нельга рабіць нацыянальна арыентаванаму палітыку і хто па-беларуску гаворыць лепш — Ціханоўская ці Лукашэнка.
«Купалаўцы» паказалі прэм’еру — спэктакль «Гусі-людзі-лебедзі», пастаўлены па адной з частак рамана «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча. У выходныя ў польскім Любліне адбылося тры паказы спэктакля, усе прайшлі з аншлягам.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала адпаведны законапраект.
Такое рашэньне прыняў выканаўчы камітэт Мікалаеўскай гарадзкой рады.
Літаратурны фэст «Прадмова» сёлета праходзіць у замежжы. Адной з прычынаў гэтага арганізатары называюць рызыку для яго ўдзельнікаў у Беларусі. Мы паразмаўлялі зь пісьменьніцай, ляўрэаткай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця Евай Вежнавец, якая адмовілася ад удзелу ў «Прадмове».
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан выступіў за тое, каб Украіна атрымала магчымасьць правесьці налета конкурс «Эўравізія».
Сёлета ляўрэтаў літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча абвясьцілі ў Кракаве на фэстывалі інтэлектуальнай кнігі «Pradmova».
Ксенія Сітнік запісала кавэр на песьню Happy End украінскага гурту «Бумбокс».
«Людзі нас раз-пораз пыталіся: што вы займаецеся нейкім глупствам? Ну скажыце, у немцаў ёсьць свая нацыянальная ідэя?» — ахарактарызаваў рэдактар «Эўрарадыё» Зьміцер Лукашук рэакцыю слухачоў на сваю працу над кнігай пра беларускую нацыянальную ідэю.
Украіна ня будзе прымаць на сваёй тэрыторыі песенны конкурс «Эўравізія» ў наступным годзе. Эўрапейскі трансьляцыйны зьвяз (EBU) прыняў рашэньне перанесьці конкурс у іншую краіну.
Рабочая група па аднаўленьні зьместу навучальных праграм па замежнай літаратуры Міністэрства адукацыі Ўкраіны адзінагалосна прыняла рашэньне адмовіцца ад вывучэньня твору Васіля Быкава. Творчасьць беларускага клясыка цяпер вывучаюць вучні 7 клясаў.
У цэнтры ўкраінскай сталіцы зьявілася вулічная экспазыцыя, на якой прадстаўлена інфармацыя аб украінцах, якія пацярпелі ад амаль ідэнтычных злачынстваў, учыненых у 30-я гады мінулага стагодзьдзя органамі НКВД і цяпер, у часе расейска-ўкраінскай вайны, вайскоўцамі расейскай арміі.
Выдавецтва «Харвэст» супольна з праўладным Саюзам пісьменьнікаў Беларусі адкрылі ў цэнтры Менску (Кісялёва, 4) кнігарню «Кніжны клюб пісьменьнікаў».
Ідэя перайменаваньня вуліцы Дабралюбава ў Кіеве ў гонар беларускага пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча, якую ўхвалілі экспэрты Кіеўскай гарадзкой рады, належыць украінскаму літаратару Вячаславу Лявіцкаму.
Са жніўня 2020 году ўлады закрылі звыш 760 грамадзкіх абʼяднаньняў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый.
У літаратурным сьвеце ў Аўстраліі здарыўся немалы скандал. Аўстралійскі аўтар Джон Г’юз (John Hughes) быў вымушаны публічна папрасіць прабачэньня за, як ён лічыць, ненаўмысны плягіят у сваім рамане кнігі беларускай нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча».
Ілона Караваева выкупіла аб'ект з аўкцыёну ў канцы 2020 года і прадала дзеля гэтага кватэру ў Менску. Рашэньне аб ліквідацыі фонду прыняла месяц таму.
Руслан Аляхно выступіў на канцэрце, прымеркаваным да Дня Расеі, у акупаваным расейскімі войскамі ўкраінскім Херсоне.
На 27-м Міжнародным кніжным кірмашы і літаратурным фэстывалі «Сьвет кнігі», які сёньня скончыўся ў Празе, арганізатары аб’явілі ляўрэата прэміі Іржы Тэйнэра.
У пятніцу, 10 чэрвеня, у тэатры «Bez zábradlí» (Без парэнчаў) у Празе з паэтычнымі чытаньнямі выступіў беларускі паэт Дзьмітры Строцаў. Чытаньні арганізаваў фонд імя Арнашта Лустыга (1926–2011), чэскага пісьменьніка і дысыдэнта ў камуністычны час, якім кіруе дачка пісьменьніка Эва Лустыгава.
Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» абвясьціла пра новую прэм’еру. Гэта спэктакль «Гусі-Людзі-Лебедзі», пастаўлены паводле аднаго з разьдзелаў раману «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча. Гэты раман прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.
У Тэатры юнага гледача сёлета ў чэрвені адбудзецца прэм’ера спэктакля «Альпы. Сорак першы», створанага па матывах аповесьці Васіля Быкава «Альпійская баляда». Яго пакажуць на расейскай мове.
У першыя летнія выходныя ў Тбілісі стартаваў беларускі літаратурны фэст «Прадмова». Яшчэ за месяц да пачатку ён выклікаў неадназначную рэакцыю зацікаўленых асобаў.
Пра сьмерць літаратара Сержа Мінскевіча паведаміла Суполка беларускіх пісьменьнікаў.
Вайна Расеі супраць Украіны і рэвалюцыя 2020 году сталі для многіх беларусаў штуршком, каб пачаць размаўляць і пісаць па-беларуску. Усе яны кажуць, што гэты выбар прынёс ім натхненьне, і адзначаюць перавагі, якія дае беларускамоўнасьць.
У Варшаве 8–9 чэрвеня праходзіць міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Мова, літаратура і культура Беларусі», прымеркаваная да 140-годзьдзя з дня народзінаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Сёньня сьпявачка і тэлевядоўца Кацярына Ваданосава кладзецца на апэрацыю. Ёй будуць выдаляць ракавую пухліну малочнай залозы.
Сярод кніг, якія прапануецца слухаць на плятформе, творы розных жанраў.
Вядомы беларускі сьпявак з Лунінца перанёс свае канцэрты ў Расеі, Латвіі і Ўзбэкістане на няпэўны тэрмін.
Падзеі 6 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прамінулаю халоднаю вясною выйшла новая кніга Галіны Максімюк «Словы на ветры».
Як адрозьніваць праўду ад прапаганды, пра што пішуць украінцы Грабеншчыкову, хто нясе адказнасьць за вайну і ці можна адмяніць расейскую культуру?
Размаўляем з Дарафеем Фіёнікам зь Бельска на Падляшшы, беларускім аўтарам, выдаўцом, рэдактарам, гісторыкам, музэйнікам, краязнаўцам, фальклярыстам, арганізатарам рэгіянальнага культурнага жыцьця і царкоўным псаломшчыкам.
Гісторык, экспэрт у галіне адукацыі Павал Церашковіч разважае, які вынік могуць мець чарговыя спробы ўладаў ідэалягічна напаўняць сыстэму адукацыі, адзначае, што ўсё менш беларусаў едуць вучыцца ў Расею, і адказвае на пытаньне, якой павінна быць адукацыя ў будучай вольнай Беларусі.
Такую рэкамэндацыю муніцыпалітэтам перадаў Дэпартамэнт культурнай спадчыны Літвы, паведамляе літоўскае Міністэрства культуры.
Кастынг пройдзе 14 чэрвеня. Тэатру, зь якога пасьля пратэстаў 2020 году сышлі амаль усе акторы, ужо амаль два гады не ўдаецца сфармаваць стабільны калектыў.
Галерэя знаходзілася ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti, яе закрылі пасьля скаргі праўладнай блогеркі. Цэнтар не захацеў падаўжаць дамову арэнды.
Беларускі ПЭН запатрабаваў неадкладна вызваліць Андрэя Янушкевіча і Насту Карнацкую і цалкам спыніць перасьлед за культурніцкую дзейнасьць.
Сярод прэтэндэнтаў на заснаваную нямецкімі кнігагандлярамі прэстыжную прэмію ў галіне навукова-папулярнай літаратуры — Deutscher Sachbuch Preis — апынулася кніга аб пратэстах 2020 году ў Беларусі.
Дырэктар кнігарні Андрэй Янушкевіч таксама застаецца за кратамі.
Украінскі гурт Kalush Orchestra, які перамог на музычным конкурсе «Эўравізіі» сёлета, прадаў на дабрачынным аўкцыёне сваю ўзнагароду — статуэтку ў выглядзе крыштальнага мікрафона. Узнагароду прадалі за $900 тыс. украінскай крыптавалютнай біржы WhiteBIT.
Зьмену назвы зацьвердзілі ў Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю.
75-ы Міжнародны Канскі кінафэстываль праходзіў з 17 па 28 траўня.
Свабода размаўляе з Надзеяй Ількевіч, куратаркай культурніцкага праекту салідарнасьці з Украінай пад назвай Cultural Bridge.
26 траўня на 96-м годзе жыцьця памёр адзін з найстарэйшых і самых вядомых дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША, гісторык, публіцыст, шматгадовы супрацоўнік Радыё Свабода, сябра Рады БНР Янка Запруднік.
У сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які публікуе Мінінфармацыі Беларусі, зьявіўся раман беларускага пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы»
Героі Лявона Вольскага ўражаныя зьвесткамі пра кніжныя забароны і новымі затрыманьнямі людзей, якія займаюцца кнігавыдавецтвам і продажам кніг.
Загрузіць яшчэ