Чатырох ляўрэатаў прэміі за 2021 год абвясьціла старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай, піша Budzma. Гэта:
- газэта «Новы Час», яе рэдактарка Аксана Колб, нядаўна асуджаная на 2,5 года «хіміі», і ўвесь калектыў газэты;
- кніга «(Не)рассталяныя», прысьвечаная расстраляным пісьменьнікам 30-х гадоў ХХ стагодзьдзя, якая выйшла ў Менску ў выдавецтве «Янушкевіч»;
- паэтычны дзёньнік Дзьмітрыя Строцава «Беларусь перакуленая»;
- Вольга Шпарага з кнігай «У революции женское лицо. Случай Беларуси».
Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1995 годзе і ўручаецца за найлепшыя публіцыстычныя публікацыі году.