Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераможцы «Эўравізіі» Kalush Orchestra прадалі «крыштальны мікрафон» за 900 тысяч даляраў


2022 Eurovision Song Contest in Turin
2022 Eurovision Song Contest in Turin

Украінскі гурт Kalush Orchestra, які перамог на музычным конкурсе «Эўравізіі» сёлета, прадаў на дабрачынным аўкцыёне сваю ўзнагароду — статуэтку ў выглядзе крыштальнага мікрафона. Узнагароду прадалі за $900 тыс. украінскай крыптавалютнай біржы WhiteBIT.

Аўкцыён прайшоў у жывым этэры. Яго арганізаваў дабрачынны фонд актора і вядучага Сяргея Прытулы. Раней паведамлялася, што атрыманыя грошы плянуецца выдаткаваць на куплю бесьпілётніка PD-2 для ўкраінскага войска.

Апрача таго, на аўкцыёне была выстаўленая ружовая панамка лідара гурту Алега Псюка — за яе сабралі 11 млн. грыўняў. Атрыманыя сродкі таксама маюць быць накіраваныя на патрэбы Узброеных сілаў Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG