Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўную ўзнагароду 75-га Канскага кінафэстывалю атрымаў фільм «Трохкутнік смутку». Сьпіс пераможцаў


Выступ Уладзіміра Зяленскага на адкрыцьці Канскага кінафэстывалю, 17 траўня 2022 году
Выступ Уладзіміра Зяленскага на адкрыцьці Канскага кінафэстывалю, 17 траўня 2022 году

75-ы Міжнародны Канскі кінафэстываль праходзіў з 17 па 28 траўня.

  • Уладальнікам Залатой пальмавай галіны, галоўнай узнагароды 75-га Канскага кінафэстывалю, стаў фільм «Трохкутнік смутку» (Triangle of Sadness) швэдзкага рэжысэра Рубэна Эстлунда.
  • Другую па значнасьці ўзнагароду — Гран-пры фэстывалю — атрымалі два фільмы: «Блізка» (Close) Лукаса Данта і «Зоркі апоўдні» (Stars at Noon) Клэр Дэні.
  • Уладальнікам узнагароды за лепшую рэжысуру сёлета стаў паўднёвакарэйскі рэжысэр Пан Чхан Ук за карціну «Рашэньне расстацца» (Hyeeojil gyeolsim \ Decision to Leave).
  • Спэцыяльны прыз да 75-годзьдзя фэстывалю атрымаў фільму «Торы і Локіта» (Tori and Lokita) братоў Дардэн.
  • Лепшым акторам прызнаны карэец Сон Кан Хо за ролю ў фільме «Брокер» (Broker) рэжысэра Хіракадзу Карээда, узнагарода за лепшую жаночую ролю дасталася акторцы Зар Амір-Эбрахімі за працу ў фільме «Сьвяшчэнны павук» (Holy Spider) рэжысэра Алі Аббасі.
  • Прыз за лепшы сцэнар атрымаў швэдзкі рэжысэр Тарык Салех за фільм «Хлопец з раю» ( Walad Min Al Janna\Boy from Heaven).
  • Прыз журы атрымалі адразу дзьве стужкі — італьянска-бэльгійская «Восем гор» (Le Otto Montagne \ Eight Mountains) рэжысэраў Шарлоты Вандэрмерс і Фелікса Ван Грунінгена і фільм «Іа» (Eo) польскага рэжысэра Ежы Скалімоўскага.
  • Узнагарода «Залатая кам’ра» за дэбютны фільм дасталася карціне «Ваенны поні» (War Pony) Джына Гамэл і Райлі Кіа, прадстаўленай у праграме «Асаблівы погляд».

У асноўным конкурсе фэстывалю сёлета было прадстаўлена 18 карцін.

Заснаваны ў 1946 годзе фэстываль упершыню ў сваёй гісторыі прайшоў на фоне поўнамаштабнай вайны ў Эўропе.

Яшчэ ў сакавіку аргкамітэт фэстывалю аб’явіў аб забароне любога дзяржаўнага прадстаўніцтва Расеі. Таксама ў акрэдытацыях было адмоўлена прадстаўнікам пракрамлёўскай расейскай прэсы. Каны-2022. Але ў конкурсную праграму быў уключаны апошні фільм расейскага рэжысэра Кірыла Сярэбраньнікава «Жонка Чайкоўскага».

На адкрыцьці кінафэстывалю ў Канах да калег па кінацэху зьвярнуўся прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, у мінулым — актор і сцэнарыст. У сваёй прамове ён працытаваў знакаміты маналёг з фільма Чарлі Чапліна «Вялікі дыктатар».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG