Беларускія распрацоўшчыкі зрабілі онлайн-чыталку беларускіх кніг. Праект атрымаў назву «Кніжны воз».
На плятформе можна знайсьці аўдыёкнігі і для дарослых, і для дзяцей. Сярод выданьняў, напрыклад, «Нататкі таткі» Андрэя Хадановіча, «Кот Шпрот і вежавы гадзіньнік» Ганны Янкуты, «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» Андрэя Скурко і іншыя творы.
Для лёгкасьці кнігі падзеленыя на аўдыёфрагмэнты.