Серж Мінскевіч быў адным з заснавальнікаў авангарднага руху «Бум-Бам-Літ», сьпеваком і аўтарам песень, пераклаў «Дзяды» і «Крымскія санэты» Адама Міцкевіча, абараніў кандыдацкую дысэртацыю па творчасьці клясыка.
Пісаў фантастыку («Сад замкнёных гор») і кнігі для дзяцей («Прыгоды Какоса Маракоса», «Усьмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка»). У апошнія гады найчасьцей выступаў як літаратуразнаўца, друкаваў артыкулы па санэтазнаўстве, займаўся перакладам.
Разьвітаньне зь Сержам Мінскевічам пройдзе ў пятніцу 10 чэрвеня з 13.45 да 15.00 па адрасе Куляшова, 49 у Менску. Пахаваньне — на Лясных могілках, паведаміла Спрынчан Аксана.