Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля закрыцьця «Кнігаўкі» ў Менску адкрылі кнігарню з творамі Чаргінца і партрэтам Лукашэнкі


Стэнд праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі на кніжнай выставе. 2017 год
Стэнд праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі на кніжнай выставе. 2017 год

Выдавецтва «Харвэст» супольна з праўладным Саюзам пісьменьнікаў Беларусі адкрылі ў цэнтры Менску (Кісялёва, 4) кнігарню «Кніжны клюб пісьменьнікаў».

Рэпартаж з адкрыцьця апублікавала дзяржаўная газэта «Звязда».

У адкрыцьці кнігарні ўзялі ўдзел ганаровы старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, намесьнік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, праўладны сацыёляг Сяргей Мусіенка, а таксама прапагандысты Андрэй Мукавозчык, Яўген Пуставы. Сярод кніг — творы Мікалая Чаргінца і іншых праўладных літаратараў. Над партрэтамі пісьменьнікаў у кнігарні вісіць партрэт Аляксандра Лукашэнкі.

Кнігарня афіцыйнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі адкрылася празь месяц пасьля закрыцьця беларускай кнігарні «Кнігаўка». 16 траўня, адразу пасьля адкрыцьця, туды прыйшлі дзяржаўныя прапагандысты, потым адбыўся ператрус, а кнігарню закрылі. Выдавец Андрэй Янушкевіч адседзеў 28 сутак, а супрацоўніца крамы Наста Карнацкая правяла за кратамі 23 дні.

Незалежныя ад уладаў Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтар, які аб’ядноўвае літаратараў, былі закрытыя ў судовым парадку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG