Пра гэта сьпявачка паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.
Раней Ксенія Сітнік запісала кавэр песьні гурту «Бумбокс» на ангельскай мове.
У 2005 годзе Ксенія Сітнік перамагла ў конкурсе дзіцячай «Эўравізіі».
У 2017 годзе Ксенія Сітнік скончыла Англа-амэрыканскі ўнівэрсытэт у Празе, дзе вучылася на журналіста, і атрымала ступень бакаляўра. Цяпер працуе журналістам-фрылансэрам у сфэры моды. У кастрычніку 2020 году яна падпісала ліст беларускіх дзеячоў культуры супраць гвалту і фальсыфікацый.