У лістападзе выйшла двумоўнае выданьне апошняга раману Сакрата Яновіча (1936–2013), беларускага пісьменьніка ў Польшчы. На польскую мову раман пераклаў ягоны сын, Яраслаў Яновіч, зьмяніўшы арыгінальны загаловак твору з выданьня 2008 году — «Хатняе стагодзьдзе» — на «Стагодзьдзе дуралобаў».
Творчы дуэт Сьветы Бень і Галі Чыкіс падзяліўся з публікай першымі песьнямі з новага альбому «Прыём!» напярэдадні яго выхаду.
Ёсьць пункты на мапе, у якіх нішто не нагадвае пра нараджэньне там нацыянальных герояў. Адзін зь іх — падмурак хаты, у якой прыйшоў на сьвет Кастусь Каліноўскі.
За 20 гадоў у сэрыі «Бібліятэка Свабоды» пабачылі сьвет дзевяць дзясяткаў выданьняў пра беларускую палітыку, мову, гісторыю, грамадзтва, журналістыку, турму, здароўе і шмат што яшчэ. Сёньня пачынаем знаёміць вас з нашым выдавецкім плёнам. Дарэчы, кожная кніга дасяжная ў лічбавым фармаце.
Госьця Свабоды Premium — паэтка, літаратуразнаўца Анхэля Эсьпіноса Руіс, якая працуе на катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Фэстываль «Watch Docs. Правы чалавека ў кіно» пачынаецца ў Варшаве сёньня і працягнецца да 11 сьнежня.
Асацыяцыя турапэратараў Расеі (АТОР) правяла аналіз прапаноў на беларускім рынку турызму і даведалася ў экспэртаў галіны, чаму расейцы аддаюць перавагу адпачынку ў Беларусі.
Міжнароднае журы кінафэстывалю Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае зьзяньне» назвала пераможцам беларускага конкурсу на гэтым фэстывалі дакумэнтальны фільм Сашы Кулак «Мара».
Рашэньне прынята на 17-й сэсіі Міжурадавага камітэту па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая праходзіць у Рабаце, Марока.
Пазыцыі беларускай мовы ў якасьці сродку камунікацыі даволі слабыя. Тым ня менш для абсалютнай большасьці беларусаў яна застаецца важнай культурнай каштоўнасьцю.
Музыка выехаў зь Беларусі толькі некалькі тыдняў таму. У размове са Свабодай ён расказвае аб прычынах такога рашэньня, а таксама дзеліцца сваім разуменьнем будучыні краіны.
Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве, які ўжо год спрабавалі прадаць з аўкцыёну, выкупіў за 100 рублёў расейскі бізнэсовец, піша «Вечерний Гродно».
У Беларусі цяпер паказваюць нават стрымінгавыя фільмы «Apple+» і «Disney+», якія звычайна не ідуць у кінатэатрах. Неафіцыйна крытыкі і журналісты кажуць, што гэта пірацкія паказы.
«У наш век дэзынфармацыі — фэйкавых навінаў, тэорыяў змовы, троляў у інтэрнэце і дыпфэйкаў — gaslighting стала словам нашага часу», — адзначае рэдакцыя Merriam-Webster.
Каляндар, мультфільмы, паштоўкі, кнігі для дзяцей і дарослых, пераклады, замалёўкі камэр… Сабралі прадукты беларускай турэмнай творчасьці за год.
Тысячы пратэстоўцаў выйшлі на мітынгі ў гарадах па ўсім Кітаю супраць палітыкі «нулявой цярпімасьці» да каранавіруснай інфэкцыі, якую праводзіць кітайскі ўрад. Гучаць лёзунгі і супраць лідэра краіны Сі Цзіньпіна ды кіроўнай Камуністычнай партыі Кітаю.
Парафія папрасіла перадаць скульптуру Панны Марыі для рэстаўрацыі за ўласныя сродкі.
Ян Максімюк гутарыць зь Сяргеем Шупам пра ягоны пераклад зь ідыш на беларускую мову поўнага збору паэзіі Мойшэ Кульбака (Кніга 1 — ідышскі арыгінал, Кніга 2 — трансьлітарацыя і пераклад, Прага, «Вясна», 2022).
25 лістапада на будынку сярэдняй школы №3 у Воршы, дзе некалі вучыўся будучы клясык беларускай літаратуры Ўладзімер Караткевіч, урачыста адкрылі мэмарыяльную дошку, прысьвечаную прысваеньню ўстанове адукацыі імя славутага земляка.
У пасёлку Зембін Барысаўскага раёну пачалі разьбіраць будынак старыжытнага касьцёлу.
Згодна з патрабаваньнем пракуратуры Савецкага раёну Менску прыбраныя прапановы аб куплі трох кніг, прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі, гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
Экспэрты Міжнароднай ініцыятывы iSANS сабралі новыя прыклады інкарпарацыі беларускай сыстэмы адукацыі ў расейскую. Як процістаяць гэтаму, як адбудаваць і захаваць нацыянальную сыстэму адукацыі? Пагаварылі з адмыслоўцамі.
Кірмаш у сталіцы Польшчы праводзіцца 30-ы раз. У яго рамках беларускія аўтары падрыхтавалі шэраг сустрэч і прэзэнтацый.
Стрымінгавая кампанія Netflix выправіла паведамленьне аб пэрсанажах свайго сэрыялу «Вікінг» аб часах Кіеўскай Русі — пра гэта паведаміў міністар культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны Аляксандар Ткачэнка.
Беларуская супольнасьць Коўна абвесьціла збор сродкаў на аднаўленьне пахаваньня Кляўдуша Дуж-Душэўскага. Зьбіраюцца ўсталяваць новую табліцу з надпісам па-беларуску, мачты для бела-чырвона-белага сьцяга і «Пагоні», адрэстаўраваць надмагільныя пліты.
Тэатральная група «Купалаўцы» пакажа прэм’еру трох спэктакляў беларускіх аўтараў і рэжысэраў у тэатры «Рампэ» ў нямецкім Штутгарце, а таксама ў фармаце жывога стрыму на YouTube-канале «Купалаўцы».
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) у нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык заклікала бацькоў і настаўнікаў выступіць супраць мілітарызацыі выхаваньня і адукацыі ў Беларусі.
У краінах Эўразьвязу гэта амаль немагчыма зрабіць без легалізацыі. Да таго ж неабходна атрымаць даведку ЗАГСу, што на радзіме чалавек ня быў у шлюбе, а ў амбасаду многія беларусы ня могуць зьвярнуцца.
Штогадовы кінафэстываль краін Паўночнай Эўропы і Балтыі «Паўночнае зьзяньне» ўпершыню праходзіць у гібрыдным фармаце: офлайн-паказы беларускіх стужак пройдуць у кінатэатрах Вільні і Таліну, а ўбачыць фільмы онлайн-праграмы можна бясплатна на сайце кінафэстывалю.
Гэтая самая моцная кніга беларускай літаратуры з тых, якія я прачытаў сёлета. «Yesмамочка. Стихи» — цьвёрды доказ, што ў асобе Тані Скарынкінай мы маем дачыненьне з цалкам высьпеленай творчай індывідуальнасьцю, якая дакладна ведае, чаго хоча дасягнуць у літаратуры, і дакладна ведае, як гэта зрабіць.
У брытанскай сталіцы жыве дачка Андрэя Каляды — Натальля Каляда з мужам Мікалаем Халезіным.
Сёньня ў нас у гасьцях адна з самых актыўных дзяячак беларускай супольнасьці ў Літве. Паэтка, перакладніца, папулярызатарка беларускай літаратуры Ванда Марцінш душ Рэйш.
Аляксандар Лукашэнка на цырымоніі ўшанаваньня аграрыяў запатрабаваў, каб на месцы рэстаранаў хуткага абслугоўваньня McDonaldʼs працавалі беларускія спэцыялісты, бо ня варта «кідацца на заморскае».
Фэстываль адбудзецца з 18-20 лістапада ў кінатэатры ILUZJON, Варшава, вуліца Людвіка Нарбута, 50A.
Першае інтэрвію зь пераможцам прэміі Ежы Гедройця Сяргеем Абламейкам за кнігу зь «Бібліятэкі Свабоды» «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» (Кніга першая).
Пераможцам стала кніга «Бібліятэкі Свабоды» аўтарства Сяргея Абламейкі — Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021.
Беларускі ПЭН ладзіць урачыстую цырымонію прэміі імя Ежы Гедройця за найлепшую кнігу, выдадзеную на беларускай мове. Цырымонія
Гаворка пра аўдыёвэрсію апошняй на гэты момант кнігі беларускага інтэлектуала — «Свабода і мысьленьне: эсэ пра грамадзянскую супольнасьць».
Пагаварылі зь вядомым рок-музыкам з Горадні, лідэрам гуртоў «Кальян», «Людзі на балоце», Dzieciuki Алесем Дзянісавым. Ня толькі пра му́зыку. Пасьля затрыманьняў у 2020-м выканаўца мусіў зьехаць зь Беларусі ў Варшаву.
Беларускі ПЭН запрашае далучыцца онлайн да ўрачыстай цырымоніі прэміі імя Ежы Гедройця за найлепшую кнігу, выдадзеную на беларускай мове.
Праўладная актывістка з Горадні Вольга Бондарава паведаміла пра атаку на прыватны музэй у Старых Дарогах Менскай вобласьці.
У Беларусі выдалі каляндар на 2023 год з турэмнымі малюнкамі Паўла Севярынца і зь ягонымі словамі пра веру, Бога і Беларусь.
Сёньня, 15 лістапада, у сьвеце адзначаецца Дзень зьняволенага пісьменьніка і звычайна абвяшчаюцца ляўрэаты прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні.
Сёньня, 14 лістапада 2022 году, на 83-м годзе жыцьця памёр у Бельску на Падляшшы прафэсар Ян Чыквін, беларускі паэт, перакладчык, гісторык літаратуры.
Дзяржаўны камітэт тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Ўкраіны апублікаваў сьпіс прэтэндэнтаў на ўзнагароджаньне ўрадавай прэміяй імя Максіма Рыльскага за 2022 год.
Беларускі Свабодны тэатр адзначаны сярод сямі ляўрэатаў Remake a World 2022 — гуртоў і выканаўцаў, названых ганаровымі грамадзянамі сьвету, якія ўвасабляюць ідэі свабоды творчасьці.
Руіны былой вялікай Любавіцкай сынагогі знаходзяцца на віцебскай вуліцы Рэвалюцыйнай. Зь сярэдзіны чэрвеня распачаліся працы па яе аднаўленьні, пра якія гаварылася не адзін год перад тым.
Сёньня дзень нараджэньня ў шатляндзкага пісьменьніка Робэрта Льюіса Стывэнсана (1850–1894). Магчыма, у нас гэта ўжо прызабыты аўтар, але на Захадзе ён далей лічыцца актуальным клясыкам англамоўнай літаратуры, кнігі якога раз-пораз узнаўляюцца і чытаюцца ўсё новымі пакаленьнямі ўдзячных чытачоў.
Стэндап-комік узбэк Асада Рахімаў нарадзіўся ў Японіі, жыў на Кіпры, цяпер працуе і выступае ў Чэхіі. 22-гадовы праграміст, сузаснавальнік стэндапу «Stand Up Cherry» выступае на розных мовах, у тым ліку на беларускай.
Загрузіць яшчэ