Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як уручаюць прэмію Гедройця. Жывая трансьляцыя


Беларускі ПЭН ладзіць урачыстую цырымонію прэміі імя Ежы Гедройця за найлепшую кнігу, выдадзеную на беларускай мове. Цырымонія

У спаборніцтве за месцы ў прызавой тройцы надалей удзельнічае і кніга «Бібліятэкі Свабоды».

У кароткі сьпіс увайшлі 6 кніг:

  • Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021
  • Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Менск, «Галіяфы», 2021
  • Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Менск, «Кнігазбор», 2021
  • Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Менск, «Галіяфы», 2021
  • Уладзімер Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021
  • Ганна Севярынец. Мая школа. Менск, «Лімарыус», 2021

У складзе журы прэміі Гедройця сёлета: літаратуразнаўца Ўльляна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменьніца Ева Вежнавец; паэт, перакладнік Андрэй Хадановіч; крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.

Летась прэмію імя Ежы Гедройця атрымала Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?».

Прэмія Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод ад 2012 году за найлепшую кнігу прозы, што выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG