Сёньняшні госьць Свабоды — Ігар Іваноў, заснавальнік і кіраўнік беларускага выдавецтва Skaryna Press, якое нядаўна пачало дзейнасьць у Лёндане.
Беларуска Карына (імя зьмененае. — РС) больш за год жыве ў Сынгапуры. З праектам Свабоды «Новая зямля» яна падзялілася ўражаньнямі ад азіяцкай краіны, расказала пра тое, што можна там рабіць, а чым лепш не займацца.
Грамадзкая ініцыятыва ByProsvet, якая аб’ядноўвае беларускія самвыдавецтвы, выпусьціла каляндар «Кожны дзень» на 2023 год.
Пасьля пачатку вайны ў Літве пазбаўляюцца расейскіх сымбаляў і савецкай спадчыны.
Сярод мэтаў імпрэзаў — расказаць пра ўзаемныя дачыненьні беларускай і габрэйскай культур.
У Беларусі Андрэй Янушкевіч быў адным з самых пасьпяховых выдаўцоў кніг па-беларуску. Улетку, пасьля амаль месяца арышту і закрыцьця ягонай новай кнігарні, Янушкевіч быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Беларуская рада культуры і Дацкі інстытут культуры падпісалі кантракт з Эўракамісіяй аб падтрымцы беларускай культуры і мастацтва на 2 мільёны эўра.
За 20 гадоў у сэрыі «Бібліятэка Свабоды» пабачылі сьвет дзевяць дзясяткаў выданьняў пра беларускую палітыку, мову, гісторыю, грамадзтва, журналістыку, турму, здароўе і шмат што яшчэ. Працягваем знаёміць вас з нашым выдавецкім плёнам. Дарэчы, кожная кніга дасяжная ў лічбавым фармаце.
Сабралі найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2022 году пра беларусак і для беларусак.
Лідэр гурту J:Морс Уладзімер Пугач сьцьвярджае, што ён не эміграваў, а часова пераехаў да свайго слухача ў Варшаву.
Суразмоўца са сфэры беларускага мастацтва апавядае Свабодзе пра чорныя сьпісы мастакоў і ціск на творцаў, які пачаўся пасьля 2020 году.
Музыка, арт-мэнэджар, заснавальнік культурнага руху «Сьпеўны сход» Сяржук Доўгушаў у эфіры Свабоды Premium расказаў, як у прасторы творчай рэзыдэнцыі ў Варшаве дапамагае былым палітзьняволеным. Музыка згадаў масавыя сьпеўныя сходы падчас мірнай рэвалюцыі, а таксама працу і канцэрты ў Амэрыцы.
Нобэлеўская лекцыя Натальлі Пінчук ад імя яе зьняволенага мужа Алеся Бяляцкага магла б прагучаць (а часам здавалася, што і прагучала) адна, бязь лекцыяў Мэмарыялу і Ўкраінцаў.
Разам зь беларускім паэтам і перакладчыкам уганаравалі траіх украінцаў.
Літоўскага рэжысэра Мантаса Кведаравічуса забілі ў сакавіку. Ягоны фільм стаўся дакумэнтам часу пачатку расейскай акупацыі ўкраінскага гораду.
Ад ляноты чакай бядоты! Таму не адкладайма ў доўгі мех, а бярэмася за тэст на веданьне беларускіх прыказак і фразэмаў. Калі ў вас мазгі густыя, то ўсё адгадаеце з аднаго ківá!
Вядомы брытанскі мастак Бэнксі, які нядаўна наведваў Украіну і пакінуў там свае графіці, пасьля чаго стаў ганаровым жыхаром украінскага горада Ірпень, зрабіў 50 карцін, грошы з продажу якіх абяцае перадаць для дапамогі ўкраінцам.
10 сьнежня ў Осла адбудзецца ўручэньне Нобэлеўскай прэміі міру. На цырымоніі ня будзе аднаго зь ляўрэатаў — Алесь Бяляцкі вось ужо 17 месяцаў за кратамі, разам з сваімі паплечнікамі з праваабарончага цэнтру «Вясна».
10 сьнежня 2022 году спаўняецца два гады ініцыятыве беларускай дыяспары «Народныя амбасады Беларусі». Прадстаўнік народнай амбасады Беларусі ў Нямеччыне Міхаіл Таўбэ расказаў Свабодзе пра дзейнасьць народных амбасадаў у сьвеце і пра новыя пляны.
У Беларусі асоб з судзімасьцю паводле «пратэставых» і «палітычных» артыкулаў з наступнага году не дапусьцяць да атэстацыі, якая пацьвярджае кваліфікацыю экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
У Беларусі разгледзяць пытаньне трансьлітарацыі ў геаграфічных назвах з выкарыстаньнем расейскай мовы, паведаміў кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Ігар Сергеенка.
У ЗША на 96-м годзе жыцьця памёр патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША, грамадзкі і палітычны дзяяч, дасьледнік гісторыі эміграцыі, геоляг, бібліёграф, шматгадовы супрацоўнік Радыё Свабода, старшыня Беларускага інстытуту навукі і мастацтва Вітаўт Кіпель.
Паразмаўлялі зь яе аўтаркай пра выставу, сытуацыю зь беларускім мастацтвам і будучыя праекты.
5 сьнежня актывісты праекту «Падарунак для Пуціна» (Dárek pro Putina) усталявалі ў праскім раёне Бубэнэч скульптуру орка з тварам расейскага прэзыдэнта. Ён сядзіць на газавай трубе і трымаецца за вэнтыль засаўкі.
Вітаўт Кіпель быў патомным менчуком і ў сілу сваёй інтэлектуальнай моцы заўсёды разумеў і ніколі не сумняваўся ў патрэбе і важнасьці аднаўленьня Старога гораду ў Менску.
Арганізатары фэсту праводзяць яго ў жывым рэжыме ва Ўкраіне і онлайн у Беларусі.
Якім быў паэт Алесь Разанаў (1947–2021) у жыцьці, а ня перад мікрафонам ці фотакамэрамі? З нагоды 75-годзьдзя паэта мы перадрукоўваем інтэрвію з жонкай паэта, Галінай Разанавай, якое зьмясьціў блог «Галасы».
Слэнгавы выраз goblin mode («рэжым гобліна») стаў словам году па вэрсіі Оксфардзкага слоўніка, паведамляе выдавецтва Оксфардзкага ўнівэрсытэту.
Славуты беларускі рок-музыка апублікаваў кліп на сваім YouTube-канале.
Кніга створаная на падставе шматгадовай практыкі аўтара ў абароне моўных правоў беларусаў, афіцыйнага ліставаньня, дыплёмнай і магістарскай работ, якія вызначылі месца беларускай мовы ў Беларусі і стан беларускай дзяржаўнай моўнай палітыкі.
У лістападзе выйшла двумоўнае выданьне апошняга раману Сакрата Яновіча (1936–2013), беларускага пісьменьніка ў Польшчы. На польскую мову раман пераклаў ягоны сын, Яраслаў Яновіч, зьмяніўшы арыгінальны загаловак твору з выданьня 2008 году — «Хатняе стагодзьдзе» — на «Стагодзьдзе дуралобаў».
Творчы дуэт Сьветы Бень і Галі Чыкіс падзяліўся з публікай першымі песьнямі з новага альбому «Прыём!» напярэдадні яго выхаду.
Ёсьць пункты на мапе, у якіх нішто не нагадвае пра нараджэньне там нацыянальных герояў. Адзін зь іх — падмурак хаты, у якой прыйшоў на сьвет Кастусь Каліноўскі.
За 20 гадоў у сэрыі «Бібліятэка Свабоды» пабачылі сьвет дзевяць дзясяткаў выданьняў пра беларускую палітыку, мову, гісторыю, грамадзтва, журналістыку, турму, здароўе і шмат што яшчэ. Сёньня пачынаем знаёміць вас з нашым выдавецкім плёнам. Дарэчы, кожная кніга дасяжная ў лічбавым фармаце.
Госьця Свабоды Premium — паэтка, літаратуразнаўца Анхэля Эсьпіноса Руіс, якая працуе на катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Фэстываль «Watch Docs. Правы чалавека ў кіно» пачынаецца ў Варшаве сёньня і працягнецца да 11 сьнежня.
Асацыяцыя турапэратараў Расеі (АТОР) правяла аналіз прапаноў на беларускім рынку турызму і даведалася ў экспэртаў галіны, чаму расейцы аддаюць перавагу адпачынку ў Беларусі.
Міжнароднае журы кінафэстывалю Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае зьзяньне» назвала пераможцам беларускага конкурсу на гэтым фэстывалі дакумэнтальны фільм Сашы Кулак «Мара».
Рашэньне прынята на 17-й сэсіі Міжурадавага камітэту па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая праходзіць у Рабаце, Марока.
Пазыцыі беларускай мовы ў якасьці сродку камунікацыі даволі слабыя. Тым ня менш для абсалютнай большасьці беларусаў яна застаецца важнай культурнай каштоўнасьцю.
Музыка выехаў зь Беларусі толькі некалькі тыдняў таму. У размове са Свабодай ён расказвае аб прычынах такога рашэньня, а таксама дзеліцца сваім разуменьнем будучыні краіны.
Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве, які ўжо год спрабавалі прадаць з аўкцыёну, выкупіў за 100 рублёў расейскі бізнэсовец, піша «Вечерний Гродно».
У Беларусі цяпер паказваюць нават стрымінгавыя фільмы «Apple+» і «Disney+», якія звычайна не ідуць у кінатэатрах. Неафіцыйна крытыкі і журналісты кажуць, што гэта пірацкія паказы.
«У наш век дэзынфармацыі — фэйкавых навінаў, тэорыяў змовы, троляў у інтэрнэце і дыпфэйкаў — gaslighting стала словам нашага часу», — адзначае рэдакцыя Merriam-Webster.
Каляндар, мультфільмы, паштоўкі, кнігі для дзяцей і дарослых, пераклады, замалёўкі камэр… Сабралі прадукты беларускай турэмнай творчасьці за год.
Тысячы пратэстоўцаў выйшлі на мітынгі ў гарадах па ўсім Кітаю супраць палітыкі «нулявой цярпімасьці» да каранавіруснай інфэкцыі, якую праводзіць кітайскі ўрад. Гучаць лёзунгі і супраць лідэра краіны Сі Цзіньпіна ды кіроўнай Камуністычнай партыі Кітаю.
Загрузіць яшчэ