Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію Ежы Гедройця ўручылі Сяргею Абламейку за кнігу зь «Бібліятэкі Свабоды»


Леташняя пераможца Сьвятлана Курс (Ева Вежнавец) уручае прэмію Сяргею Абламейку на цырымоніі ў Варшаве, 17 лістапада 2022
Леташняя пераможца Сьвятлана Курс (Ева Вежнавец) уручае прэмію Сяргею Абламейку на цырымоніі ў Варшаве, 17 лістапада 2022

Пераможцам стала кніга «Бібліятэкі Свабоды» аўтарства Сяргея Абламейкі — Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021.

Вокладка кнігі
Вокладка кнігі

Кнігу ў фармаце PDF можна спампаваць па спасылках ніжэй:

У кароткім сьпісе былі шэсьць кніг.

  • Другую прэмію атрымала Вольга Гапеева за кнігу «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Менск, «Галіяфы», 2021
Вольга Гапеева, архіўнае фота
Вольга Гапеева, архіўнае фота
  • Трэцюю прэмію атрымаў Валеры Гапееў за кнігу «Жэнька, каралева мышак». Менск, «Кнігазбор», 2021
Валеры Гапееў, архіўнае фота
Валеры Гапееў, архіўнае фота

Іншыя кнігі кароткага сьпісу:

  • Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Менск, «Галіяфы», 2021
  • Уладзімер Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021
  • Ганна Севярынец. Мая школа. Менск, «Лімарыус», 2021

У складзе журы прэміі Гедройця сёлета працавалі: літаратуразнаўца Ўльляна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменьніца Ева Вежнавец; паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч; крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская павіншавала Сяргея Абламейку з атрыманьнем прэміі Гедройця:

«Заслужаная ўзнагарода. Я ведаю, якую вялікую працу Сяргей правёў пры падрыхтоўцы кнігі, зборы фатаздымкаў і дакумэнтаў. Ён пісаў гэтую кнігу 15 гадоў. Я ведаю, як моцна Сяргей любіць Менск, і спадзяюся, што гэтая кніга дапаможа ня толькі даведацца пра раней невядомыя старонкі яго гісторыі, але і дапаможа ў аднаўленьні старога гораду пасьля пераменаў».

Сяргей Абламейка выступае на цырымоніі ўручэньня прэміі Гедройця ў Варшаве
Сяргей Абламейка выступае на цырымоніі ўручэньня прэміі Гедройця ў Варшаве

Ляўрэатамі прэміі імя Ежы Гедройця ў папярэднія гады станавіліся аўтары кніг сэрыі «Бібліятэка Свабоды» Зьміцер Бартосік («Быў у пана верабейка гаварушчы») і Сяргей Дубавец («Тантамарэскі​»).

Прэмія Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод ад 2012 году за найлепшую кнігу прозы, што выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG