Цырымонія адбудзецца 17 лістапада а 19:00 менскага часу.
У спаборніцтве за месцы ў прызавой тройцы надалей удзельнічае і кніга «Бібліятэкі Свабоды».
У кароткі сьпіс увайшлі 6 кніг:
- Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021
- Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Менск, «Галіяфы», 2021
- Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Менск, «Кнігазбор», 2021
- Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Менск, «Галіяфы», 2021
- Уладзімер Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021
- Ганна Севярынец. Мая школа. Менск, «Лімарыус», 2021
У складзе журы прэміі Гедройця сёлета: літаратуразнаўца Ўльляна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменьніца Ева Вежнавец; паэт, перакладнік Андрэй Хадановіч; крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.
Летась прэмію імя Ежы Гедройця атрымала Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?».
Прэмія Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод ад 2012 году за найлепшую кнігу прозы, што выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове.