Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сустрэчы ў Менску «зьнятыя ўсе перашкоды» для сустрэчы Пуціна і Зяленскага


Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма
Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма

Па выніках пасяджэньня Трохбаковай кантактнай групы, якое адбылося 12 лістапада ў Менску, «зьнятыя ўсе перашкоды» для правядзеньня сустрэчы лідэраў Украіны, Расеі, Францыі і Нямеччыны ў «нармандзкім фармаце», паведаміла прэс-сакратар прадстаўніка Ўкраіны ў ТКГ Леаніда Кучмы Дарка Оліфэр.

«Разьвядзеньне сіл і сродкаў у раёне населеных пунктаў Залатое, Пятроўскае і Станіца Луганская стала апошнім крокам у гэтым кірунку. Правядзеньне сустрэчы лідэраў краінаў „нармандзкай чацьвёркі“ ў бліжэйшы час паскорыць вырашэньне ўсіх актуальных пытаньняў па ўрэгуляваньні канфлікту», — гаворыцца ў паведамленьні Оліфэр.

11 лістапада ў Крамлі заявілі, што даты саміту лідэраў «нармандзкага фармату» няма, пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

29 кастрычніка міністар замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка заявіў, што ўжо ёсьць папярэдняя дата саміту і выказаў надзею, што такі саміт адбудзецца «да канца наступнага месяца».

Паводле ацэнак ААН, па стане на 31 сьнежня 2018 года ва ўзброеным канфлікце на Данбасе загінула ад 12 800 да 13 000 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG