Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўніцу офісу прэзыдэнта Ўкраіны засьпелі на вымаганьні 300 тысяч даляраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Ўкраіны паведаміла пра затрыманьне злачыннай групы, у склад якой уваходзілі працаўніца офісу прэзыдэнта Ўкраіны і былая намесьніца міністра культуры.

У час апэрацыі «пад прыкрыцьцем» была задакумэнтаваная спроба вымаганьня 300 тысяч даляраў зь фізычнай асобы за спрыяньне прызначэньню на кіроўную пасаду ў кампаніі «Нафтагаз Украіны». Затрыманьне прайшло пасьля атрыманьня першага траншу хабару ў памеры 150 тысяч даляраў.

Паводле офісу прэзыдэнта Ўкраіны, затрыманая асоба працавала ў адміністрацыі прэзыдэнта яшчэ з 2005 году. Выданьне «Українська правда» са спасылкай на ўласныя крыінцы піша, што затрыманыя — дырэктарка дэпартамэнту забесьпячэньня доступу да публічнай інфармацыі офісу прэзыдэнта Сьвятлана Кандзеля і былая намесьніца міністра культуры Вікторыя Лісьнічая.

«Для кіраўніка дзяржавы няма „сваіх“ і „чужых“, — гаворыцца ў паведамленьні офісу прэзыдэнта. — Карупцыю трэба ліквідаваць: чым вышэйшая пасада карупцыянэра, тым больш небясьпечнае для дзяржавы злоўжываньне зь ягонага боку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG