Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адкрые два новыя чыгуначныя маршруты ў Беларусь. Калі і якія?


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Акцыянэрнае таварыства «Українська залізниця» налета плянуе адкрыць два новыя чыгуначныя маршруты ў Беларусь.

Як паведаміў міністар інфраструктуры Ўкраіны Ўладзіслаў Крыклій, прадстаўляючы ў Харкаве пералік зьменаў у транспартнай сфэры на 2020 год, мяркуецца адкрыць маршруты Львоў — Менск праз Ковель і Берасьце і Гомель — Кіеў.

Апроч таго, паводле міністра, у «цягнік чатырох сталіц», які пакуль што злучае Кіеў, Менск, Вільню і Рыгу, далучыцца і сталіца Эстоніі Талін.

Уладзіслаў Крыклій дадаў, што перад гэтым украінская чыгунка мае абнавіць рухомы састаў. У прыватнасьці, плянуецца закупіць 26 новых пасажырскіх вагонаў.

«Мы павінны хутка і якасна рабіць сваю працу, каб стварыць зручны сэрвіс для ўкраінцаў і перавесьці транспартную сфэру і інфраструктуру на эўрапейскі ўзровень», — заявіў міністар інфраструктуры Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG