Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік офіса Зяленскага распавёў, пра што казаў на вуха прэзыдэнту на вядомым фотаздымку


Кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Богдан у інтэрвію ўкраінскай службе BBC заявіў, што на вядомым фотаздымку ён распавядаў прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму на вуха пра ідэю прапанаваць мэру Дняпра Барысу Філатаву заклад.

«Гэта парады, гэта ідэі, якія ўзьнікаюць. Калі не скажаш гэта зараз, а скажаш потым, то момант страчаны. Гэта самая папулярная фатаграфія зь Дняпра, калі я шапчу нешта на вуха прэзыдэнту. Тады ўзьнікла ідэя: давай зробім заклад – або ты да такой даты зробіш, або звальняйся. Калі б я сказаў гэта праз гадзіну ў офісе, гэта было б ня так актуальна. Вось тады – як раз быў той момант», – сказаў Багдан.

У ліпені Зяленскі прапанаваў мэру Дняпра Барысу Філатаву заклад. Апошні павінен быў альбо адкрыць адрамантаваны Цэнтральны мост да Дню горада, альбо пайсьці ў адстаўку.

Цэнтральны мост быў адкрыты яшчэ да 14 верасьня, калі Дняпро адзначае Дзень горада. Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што мост быў адкрыты ў абяцаны час, але ён пакуль яшчэ не атрымаў поўнага пацьвярджэньня яго якасьці. І мэр, і прэзыдэнт прыйшлі да высновы, што заклад працягваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG