З 1 кастрычніка ўкраінскія манэты наміналам 1, 2 і 5 капеек ня будуць прымацца падчас аплаты за тавары і паслугі. Нацыянальны банк Украіны (НБУ) пачне выводзіць гэтыя манэты з абарачэньня, паведамілі ў прэс-службе рэгулятара.
Манэты без абмежаваньняў і бясплатна можна будзе абмяняць на працягу наступных трох гадоў:
- да 30 верасьня 2020 году ўключна — ва ўсіх філіялах украінскіх банкаў;
- да 30 верасьня 2022-га ўключна — у Нацыянальным банку Ўкраіны і ўпаўнаважаных банках («Ощадбанк», «Приватбанк», «Райффайзенбанк Аваль»).
Акрамя таго, пачнуць паступова вымаць з абарачэньня манэты у 25 капеек, якія НБУ перастаў адбіваць. У Нацбанку адзначаюць, што такія зьмены прывядуць да скарачэньня дзяржаўных расходаў на грашовае абарачэньне і палегчаць разьлікі гатоўкай.
Раней НБУ распрацаваў правілы акругленьня наяўных разьлікаў і абвясьціў аб увядзеньні новых манэтаў наміналам 1 і 2 грыўні. 25 верасьня НБУ пашырыў на банкі права акругляць сумы грашовых апэрацый.