Паўднёвы вайсковы акружны суд расейскага Растова-на-Доне 2 кастрычніка абвясьціў прысуд грамадзянскаму журналісту, блогеру з Крыма Нарыману Мэмэдзімінаву, якога абвінавацілі ў публічных закліках да тэрарызму.
Суд прысудзіў яму 2 гады і 6 месяцаў пазбаўленьня волі, паведамляе праект Радыё Свабода Крим.Реалии.
Напярэдадні Мэмэдзінаў выступіў з апошнім словам, дзе назваў «шаблонным» судаводзтва і права ў Расеі, а таксама заклікаў журналістаў працягваць праводзіць працу па інфармаваньні аб сытуацыі ў Крыме і судовыя працэсы над жыхарамі паўвострава.
У Кіеве на Майдане Незалежнасьці 1 кастрычніка адбылася акцыя ў падтрымку блогера.
Расейскі пракурор прасіў пакараць Нарымана Мэмэдзінава шасьцю гадамі калёніі агульнага рэжыму.