Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адмовілася ад удзелу ў восеньскай сэсіі ПАРЭ


Заля пасяджэньняў ПАРЭ, Страсбург, Францыя
Заля пасяджэньняў ПАРЭ, Страсбург, Францыя

Дэлегацыя Вярхоўнай Рады Ўкраіны афіцыйна адмовілася прысутнічаць на восеньскай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якая пройдзе з 30 верасьня па 4 кастрычніка.

Кіраўнік дэлегацыі Лізавета Ясько апублікавала ў Фэйсбуку тэкст заявы, які таксама разьмешчаны на сайце ўкраінскага парлямэнта.

«Мы ўхвалілі рашэньне не даваць упаўнаважаньне новай украінскай дэлегацыі на ўзгадненьне падчас восеньскай часткі сэсіі ПАРЭ зь 30 верасьня па 4 кастрычніка 2019 года. Заўвага будзе спосабам рэагаваньня Ўкраіны на вяртаньне Расейскай Фэдэрацыі ў сэсійную залю ПАРЭ без выкананьня патрабаваньняў рэзалюцый Асамблеі, зацьверджаных у адказ на агрэсію Расеі супраць Украіны», — сказала Ясько.

У той жа час члены дэлегацыі правядуць кансультацыі з партнэрамі ў ПАРЭ, «з мэтай пошуку агульных падыходаў і рашэньняў, якія б аднавілі рэпутацыю Асамблеі як важнай мадэлі дэмакратыі, вяршэнства закону і абароны правоў і свабод чалавека ў Эўропе».

У канцы мінулага тыдня старшыня камітэту Вярхоўнай Рады па зьнешняй палітыцы Багдан Ярэмэнка (фракцыя «Слугі Народу») паведаміў, што ўкраінская дэлегацыя ігнаруе восеньскую сэсію Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

17 верасьня Вярхоўная Рада Ўкраіны сфармавала новы склад украінскай дэлегацыі ў ПАРЭ — 20 верасьня дэлегацыю Ўкраіны ўзначаліў прадстаўнік кіруючай фракцыі Лізавета Ясько.

26 чэрвеня Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы пагадзілася вярнуць расейскую дэлегацыю без санкцый. У адказ дэлегацыі Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Славакіі і Ўкраіны пакінулі ПАРЭ.

У Крамлі, пасьля рашэньня ПАРЭ аб аднаўленьні права голасу расейскай дэлегацыі, заявілі, што маюць намер «пасьлядоўна і цярпліва растлумачваць» Захаду «сытуацыю з Крымам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG