Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп і Зяленскі сустрэліся ў Нью-Ёрку. Пра што размаўлялі


Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп на прэс-канфэрэнцыі ў Нью-Ёрку, 25 верасьня 2019 году
Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп на прэс-канфэрэнцыі ў Нью-Ёрку, 25 верасьня 2019 году

У Нью-Ёрку 25 верасьня прайшла сустрэча прэзыдэнтаў Злучаных Штатаў і Ўкраіны Дональда Трампа і Ўладзіміра Зяленскага. Яна адбылася неўзабаве пасьля таго, як у ЗША апублікавалі стэнаграму іхнай ранейшай размовы, празь якую распачалі працэдуру імпічмэнту Трампа.

Тэкставую трансьляцыю вяла ўкраінская служба Свабоды, відэатрансьляцыю прэс-канфэрэнцыі прэзыдэнтаў зь перакладам на расейскую — «Настоящее время».

  • Уладзімір Зяленскі перад пачаткам перамоваў заявіў, што Ўкраіна ня мае абавязку расьсьледаваць ці не справу, якая датычыцца сына магчымага канкурэнта Трампа на выбарах дэмакрата Джо Байдэна. Але расьсьледаваць справу гатовыя, новага генпракурора Зяленскі хваліў.
  • Таксама Зяленскі адзначаў, што быў ня супраць публікацыі стэнаграмы ранейшай размовы з Трампам, але «проста думаў, што яны апублікуюць сваю частку». Ён заявіў, што на яго ніхто ў той размове ня ціснуў. Трамп таксама заявіў, што ціску не было.
  • Асабіста Трампу Зяленскі расказаў, што Ўкраіна вядзе «дзьве вайны». Першая — з карупцыяй, і ў ёй, упэўнены Зяленскі, Украіна пераможа. Але яшчэ адна — вайна на Данбасе, якую трэба спыніць, і акупаваны Крым, які трэба вярнуць. Зяленскі падзякаваў Трампу за падтрымку ў гэтых справах.
  • Дональд Трамп адзначыў, што праблему тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны Зяленскаму трэба вырашаць разам з Уладзімірам Пуціным, а таксама нагадаў, што Крым акупавалі ў часы не ягонай адміністрацыі, а папярэдняй.
  • Наконт справы з публікацыяй ранейшай размовы зь Зяленскім Трамп адзначыў, што выступае за празрыстасьць як адносна паведамленьня інфарматара, празь якое давялося публікаваць размову, так і адносна справы з сынам Байдэна «і мільёнаў даляраў, якія былі выведзеныя з Кітаю і Ўкраіны, калі ён [Байдэн] быў віцэ-прэзыдэнтам». Ён таксама запатрабаваў «празрыстасьці ад дэмакратаў, якія наведалі Ўкраіну і намагаліся прымусіць новага прэзыдэнта прыняць пэўныя захады».
  • Трамп казаў, што лічыць Украіну стратэгічна важнай для Эўразьвязу, і паўтарыў ранейшую заяву: «ЭЗ замала дапамагае Ўкраіне»
  • Зяленскі падзякаваў Трампу за запрашэньне наведаць Вашынгтон і сам запрасіў яго наведаць Кіеў. Трамп сказаў, што паспрабуе прыехаць, і назваў Украіну «краінай зь неверагодным патэнцыялам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG