Спэцыяльны прадстаўнік Злучаных Штатаў па Ўкраіне Курт Уолкер пайшоў у адстаўку празь некалькі дзён пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адмовіў Кіеву ў ваеннай дапамозе, расказвае «Голас Амэрыкі».
Адстаўку Ўолкера пацьвердзіў унівэрсытэт Арызоны, дзе Ўолкер кіруе аналітычным цэнтрам. Раней аб зыходзе Ўолкера паведамлялі са спасылкамі на ўласныя крыніцы CNN, AP і Reuters. Белы дом і Дзяржаўны дэпартамэнт не камэнтавалі гэтую інфармацыю, сам Уолкер не адказаў на запыт RFE/RL.
Імя Ўолкера згадвалася ў скарзе крыніцы, якая паведаміла аб магчымых парушэньнях у адносінах Трампа з Украінай. Адвакат Трампа Рудольф Джуліяні перадаў CNN SMS-перапіску з Уолкерам, які зьвязаў Джуліяні з Андрэем Ермаком, памочнікам украінскага прэзыдэнта Уладзіміра Зяленскага.
Палата прадстаўнікоў, якая запусьціла працэс імпічмэнту ў дачыненьні да Трампа, заявіла, што хацела б дапытаць пяцёх высокапастаўленых чыноўнікаў Дзярждэпу, у тым ліку і Ўолкера.
Волкер выконваў абавязкі спэцпрадстаўніка ЗША па Украіне з чэрвеня 2017 году. На пасаду ён быў прызначаны дзяржсакратаром Рэксам Тылерсанам.