Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крым ня наш»: У Расеі заклікаюць вярнуць Украіне Крым


У расейскіх гарадах зьявіліся знакі супраць вайны на Данбасе і анэксіі Крыма.

На ўезьдзе ў горад Тосна, што ў Ленінградзкай вобласьці Расеі, невядомыя пакінулі заклік «Вернем Крым Украине», а на бэтонным знаку, што стаіць на ўезьдзе ў Пскоў зьявіўся надпіс «Крым не наш».

Надпіс на ўезьдзе ў горад Пскоў
Надпіс на ўезьдзе ў горад Пскоў

У Санкт-Пецярбургу ў шматкватэрным доме на адрасе 1-ы Рабфакаўскі завулак, корпус 5, невядомыя напісалі «Хватит умирать за Донбасс».

Надпіс на сьцяне дома ў Санкт-Пецярбурзе
Надпіс на сьцяне дома ў Санкт-Пецярбурзе

Адпаведныя фатаздымкі мясцовыя жыхары накіравалі журналістам тэлепраекту Радыё Свабода «Донбас.Реалії».

Графіці супраць вайны ў Данбасе і анэксіі Крыму
Графіці супраць вайны ў Данбасе і анэксіі Крыму

Раней падобныя праўкраінскія акцыі адбываліся ў непадкантрольнай ураду Ўкраіны частцы Данбасу. У прыватнасьці, у Данецку і Луганску да Дня Незалежнасьці Ўкраіны была заўважаная ўкраінская сымболіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG