Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве пратэставалі супраць рашэньня Зяленскага аб Данбасе. ФОТА

«Нацыянальныя дружыны» пікетуюць офіс прэзыдэнта ў Кіеве, 1 кастрычніка
«Нацыянальныя дружыны» пікетуюць офіс прэзыдэнта ў Кіеве, 1 кастрычніка

Украіна пагадзілася на ўрэгуляваньне сытуацыі на Данбасе паводле прапанаванага «нармандзкай чацьвёркай» пляну, вядомага як «формула Штайнмаера», паведаміў 1 кастрычніка прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.

Але рашэньне спадабалася ня ўсім: некаторыя экспэрты кажуць, што «Ўкраіна прыняла расейскі сцэнар», і называюць гэта «капітуляцыяй» у вайне на Данбасе. Супраць выступіў у тым ліку папярэдні прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Пад лёзунгам «„Не“ — капітуляцыі» ўвечары 1 жніўня прайшла акцыя пратэсту ў Кіеве.

На цэнтральнай плошчы Кіева, майдане Незалежнасьці, сабраліся некалькі соцень актывістаў. Яшчэ каля сотні ўкраінскіх нацыяналістаў і прыхільнікаў праварадыкальных сілаў у той вечар пікетавалі офіс прэзыдэнта.

На плошчы Незалежнасьці
На плошчы Незалежнасьці
Намёк на лёс Віктара Януковіча, якому не шанцавала зь ялінамі: аднойчы ён забыў назву дрэва і праз паўхвіліны роздуму сказаў «ёлка» замест «ялінка», іншага разу на яго ў час ускладаньня вянкоў павалілася вялізная хвойная канструкцыя

Яшчэ адзін намёк на лёс Януковіча: у 2014 годзе ён уцёк з Украіны і зьвяртаўся да грамадзянаў з расейскага Растову: «Спыніцеся!»
Яшчэ адзін намёк на лёс Януковіча: у 2014 годзе ён уцёк з Украіны і зьвяртаўся да грамадзянаў з расейскага Растову: «Спыніцеся!»
Пад «Менскам», верагодна, маецца на ўвазе не беларуская сталіца як такая, а менскія перамовы па Данбасе
Пад «Менскам», верагодна, маецца на ўвазе не беларуская сталіца як такая, а менскія перамовы па Данбасе
Тым часам пад офісам прэзыдэнта
Тым часам пад офісам прэзыдэнта
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG