Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ЗША апублікавалі зьвесткі аб ядзерным арсэнале краіны


Савецкая ядзерная боегалоўка, 1992 год. Архіўнае фота.
Савецкая ядзерная боегалоўка, 1992 год. Архіўнае фота.

Адміністрацыя Злучаных Штатаў упершыню за апошнія тры гады апублікавала абноўленыя дадзеныя аб ядзерным арсэнале ЗША. Даныя прыведзены паводле стану на верасень 2023 году.

Да гэтага часу Злучаныя Штаты, як вынікае з дакумэнту, апублікаванага на сайце міністэрства энэргетыкі, валодалі 3748 ядзернымі боегалоўкамі. Гэта на 35 боегаловак больш, чым у 2021 годзе, калі на ўзбраеньні ЗША была рэкордна нізкая колькасьць боегаловак за ўвесь час, пачынаючы з 1962 году, калі гэтыя дадзеныя пачалі публікавацца.

Як адзначаецца ў паведамленьні, цяпер у ЗША на 88% ядзерных боегаловак менш, чым у 1967 годзе, калі іх было найбольш у гісторыі — звыш 31 тысячу. Да 1989 году ў ЗША было крыху больш за 22 тысячы боегаловак.

Адзначаецца, што каля 2 тысяч боегаловак (яны не ўваходзяць у згаданыя вышэй лічбы) цяпер чакаюць дэмантажу. Зь верасьня 2020 году Злучаныя Штаты дэмантавалі 405 ядзерных боегаловак.

У лік 3748 боезарадаў, якімі валодае Пэнтагон, уваходзяць як зарады, якія знаходзяцца на баявым дзяжурстве, так і тыя, што знаходзяцца ў рэзэрве. Гаворка ідзе пра стратэгічныя і нестратэгічныя ядзерныя зарады, пры гэтым у паведамленьні адзначаецца, што колькасьць нестратэгічных (тактычных) ядзерных боегаловак з 1991 году скарацілася больш чым на 90%.

У апублікаваных матэрыялах няма зьвестак аб магутнасьці боегаловак, якія знаходзяцца на ўзбраеньні.

Згодна з дамовай СНУ-3 (аб абмежаваньні стратэгічных наступальных узбраеньняў паміж ЗША і Расеяй), колькасьць разгорнутых стратэгічных ядзерных боегаловак у кожнага з бакоў ня можа перавышаць 1550.

Расея афіцыйна прыпыніла свой удзел у гэтай дмове ў 2023 годзе, заявіўшы пры гэтым, што будзе выконваць тую яго частку, якая тычыцца абмежаваньняў па колькасьці разгорнутых боегаловак.

Пры гэтым расейскія ўлады адмовіліся публікаваць дадзеныя аб памерах ядзернага арсэналу і колькасьці разгорнутых боегаловак. Вядома, што аб’ёмы наяўнай на ўзбраеньні Расеі тактычнай ядзернай зброі, якая ў любым выпадку не падпадае пад абмежаваньні СНУ-3, істотна вышэй, чым у ЗША.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG