Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Масквой разьбіўся самалёт Sukhoi Superjet з экіпажам на борце


Самалёт Sukhoi Superjet. Ілюстрацыйнае архіўнае фота.
Самалёт Sukhoi Superjet. Ілюстрацыйнае архіўнае фота.

У Маскоўскай вобласьці пад Каломнай у пятніцу пацярпеў крушэньне пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet. Пасажыраў на борце не было, толькі тры чальцы экіпажу. Паведамляецца, што ўсе яны загінулі.

Паводле агенцтва ТАСС, самалёт разьбіўся пры выкананьні перагоначнага палёту пасьля плянавага рамонту. Ён ляцеў з авіяцыйнага заводу ў Лухавіцах ва Ўнукава. Выданьне Baza расказала, што незадоўга да падзеньня экіпаж падаў сыгнал бедзтва і самалёт пачаў рабіць кругі, выпрацоўваючы паліва перад аварыйнай пасадкай. Пры заходзе на трэці круг самалёт упаў.

Разьбіты лайнэр «Sukhoi Superjet 100» быў выпушчаны ў 2014 годзе і належаў кампаніі «Газпрам Авія». «Агенцтва. Навіны» паведамляе, што ў апошнія два гады з самалётам, які пацярпеў крушэньне, як мінімум двойчы здараліся паломкі.

На месца крушэньня непадалёк ад вёскі Апраксіна Маскоўскай вобласьці выехаў кіраўнік Каломны Аляксандар Грачышчаў. Паводле ягоных слоў, месца крушэньня ачэпленае. Самалёт упаў у лесе, пацярпелых сярод жыхароў раёну няма. Па факце катастрофы завялі крымінальную справу па артыкуле аб парушэньні правілаў бясьпекі руху і эксплюатацыі паветранага транспарту. Расьсьледаваньнем зоймецца Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт (МАК) з удзелам спэцыялістаў Расавіяцыі.

  • Грамадзянскі самалёт «Sukhoi Superjet 100» быў распрацаваны расейскай кампаніяй «Цывільныя самалёты Сухога» з удзелам заходніх кампаній. З 2011 году на самалёт удалося знайсьці толькі двух замежных заказчыкаў: мэксыканскую Interjet і ірляндзкую Cityjet. Абедзьве авіякампаніі адмовіліся ад лайнэра з прычыны праблем з эксплюатацыяй і рамонтам.
  • Пасьля пачатку ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ЗША, Эўразьвяз і шматлікія іншыя краіны наклалі на Расею эканамічныя санкцыі. У іх уваходзіць у тым ліку і забарона пастаўляць Расеі заходнія камплектуючыя для авіяцыі, у тым ліку для цывільных самалётаў. Забаронена таксама праводзіць тэхнічнае абслугоўваньне самалётаў расейскіх авіякампаній у краінах, якія далучыліся да санкцый.
  • Цывільная авіяцыя Расеі мае значныя праблемы з рамонтам і падтрыманьнем свайго самалётнага парку — як імпартных самалётаў, так і лайнэраў расейскай вытворчасьці, у якіх выкарыстоўваюцца замежныя кампанэнты.
  • У 2019 годзе Расея абвясьціла, што пачынае распрацоўваць новую вэрсію лайнэра «Sukhoi Superjet New». Яе анансавалі як практычна цалкам «імпартазамешчаную».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG