Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі разьбіўся вайсковы верталёт Мі-28. Экіпаж загінуў


Расейскі верталёт Мі-28. Ілюстрацыйнае фота
Расейскі верталёт Мі-28. Ілюстрацыйнае фота

Мі-28 — ударны верталёт, прызначаны для пошуку і зьнішчэньня бранятэхнікі, інжынэрных умацаваньняў, паветраных цэляў і жывой сілы праціўніка.

Губэрнатар Калускай вобласьці Уладзіслаў Шапша паведаміў аб крушэньні ў Жыздрынскім раёне верталёта Мі-28.

«На месцы працуюць апэратыўная група і выратавальнікі», — удакладніў губэрнатар вобласьці.

Паводле расейскіх СМІ, які спасылаюцца на Міністэрства абароны Расеі, экіпаж загінуў.

«Верталёт упаў у бязьлюднай мясцовасьці, на зямлі разбурэньняў няма. Папярэдняя прычына авіякатастрофы — тэхнічная няспраўнасьць», — адзначаецца ў паведамленьні.

Мі-28 — ударны верталёт, прызначаны для пошуку і зьнішчэньня бранятэхнікі, інжынэрных умацаваньняў, паветраных цэляў і жывой сілы праціўніка. Ён таксама здольны патруляваць мясцовасьць і ажыцьцяўляць выведку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG