«Падлашчваньне эўразьвязаўскіх міністраў замежных спраў да самаабвешчанай прадстаўніцы беларускай апазыцыі і запрашэньне яе ў Брусэль „для камунікацыі“ — складнік сцэнару ўмяшаньня ўва ўнутраныя справы Беларусі», — заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 19 верасьня заявіў, што ўпершыню ў найноўшай гісторыі Расея валодае самай дасканалай зброяй, здольнай абараніць краіну ад любых зьнешніх замахаў.
Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны напісаў першы пасьля атручэньня пост у фэйсбуку.
Будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток — 2» праз сытуацыю з расейскім апазыцыянэрам Аляксеем Навальным варта разглядаць ня толькі як эканамічны праект, але і як палітычны. Пра гэта заявіла кіраўніца Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен.
Меры адносна Беларусі, якія прапануе Эўрапарлямэнт — наколькі яны беспрэцэдэнтныя? Што зь іх увасобіцца ў рашэньні Эўразьвязу? Якой рэакцыі афіцыйнага Менску на меркаваныя санкцыі можна чакаць? Наколькі імаверныя эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?
Супраць каго трэніруюцца падчас вучэньняў расейская і беларуская арміі? Супраць «зьнешняй пагрозы» ці супраць унутранай апазыцыі? Што за «міратворчая апэрацыя», адпрацоўка якой зьяўляецца мэтай маючых адбыцца ў кастрычніку вучэньняў АДКБ на тэрыторыі Беларусі?
авелаўскі суд Масквы аштрафаваў двух заўзятараў «Дынама» на 3 тысячы рублёў і забараніў ім наведваньне спартовых мерапрыемстваў. Падставай сталі выкрыкі «Жыве Беларусь!» у матчы з «Ротар».
Расея плянуе пазычыць Беларусі $1 млрд у 2020–2021 гадах і забясьпечыць, каб Менск атрымаў яшчэ $500 млн па лініі эўразійскага антыкрызіснага фонду.
«Злучаныя Штаты Амэрыкі накіравалі каля 20 мільёнаў даляраў на арганізацыю антыўрадавых акцый у Беларусі», — кіраўнік службы вонкавай выведкі Расеі. Яго словы прыводзіць агенцтва «Інтэрфакс».
Нэанацыст Марцінкевіч (Цясак) наклаў на сябе рукі ў калёніі ў расейскім Чалябінску. Абставіны ўдакладняюцца, паведамляюць адразу некалькі крыніц: «РИА Новости», Baza, Mash и ТАСС.
Дэлегацыя Міністэрства абароны Расеі на чале з кіраўніком ведамства Сяргеем Шайгу абмяркоўвае ў Менску пытаньні двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва, паведамляе «Інтэрфакс».
Былы дэпутат Дзярждумы Расеі Ільля Панамароў лічыць, што Масква цяпер просіць ад Лукашэнкі «кіраванага транзыту»
Мову цела двух кіраўнікоў тэлеканал «Дождь» абмеркаваў з аўтарам ютуб-каналу Mental, дасьледнікам невэрбальнай камунікацыі Сяргеем Бубовічам.
Пскоўскія дэсантнікі прыбылі з Расеі ў Беларусь для ўдзелу ў вучэньнях «Славянскае братэрства – 2020», заявілі ў Мінабароны Беларусі, паведамляе «Інтэрфакс».
Лукашэнка застаўся апошнім з постсавецкіх прэзыдэнтаў, які называе Расею «старэйшым братам». Так ён яе назваў і падчас візыту ў Сочы да Ўладзіміра Пуціна. Колькі сувэрэнітэту ён зьбіраецца здаць
Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 14 верасьня.
Пуцін і Лукашэнка дамовіліся, што разьмешчаная на мяжы рэзэрва расейскіх сілавікоў будзе зьнятая, іх адправяць у месцы дысьлякацыі.
Якія папярэднія вынікі сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі? Якія эканамічныя праблемы Беларусі вырашыць крэдыт у 1,5 млрд даляраў? Навошта Крамлю канстытуцыйная рэформа ў Беларусі?
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў пералічыў галоўныя вынікі сустрэчы двух кіраўнікоў.
Падобна, менавіта Масква цісьне на Менск, падштурхоўваючы да гэтага кроку
Лукашэнка: Асноўны рынак для Беларусі — Расея, NATO з намі ня лічыцца і мы ня будзем азірацца.
Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала інфармацыю пра тое, што Расея дае Беларусі крэдыт у памеры 1,5 мільярда даляраў.
Пасьля гадзіны непублічных перамоваў гэта агучылі на «публічнай» частцы.
Падчас перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Пуціным кіраўнік Беларусі расказаў аб пратэстах у Беларусі.
Падчас сустрэчы ў Сочы кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна расейскі лідэр паведаміў, што Расея дае Беларусі крэдыт у памеры 1,5 мільярда даляраў. Раней Лукашэнка казаў, што Расея дасьць 1 мільярд.
Стан Аляксея Навальнага працягвае паляпшацца, ён быў адключаны ад апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх і ўжо можа на кароткі час уставаць з ложка.
Расейскія навукоўцы выказалі салідарнасьць з пратэстоўцамі ў Беларусі, якія дамагаюцца новых, сумленных выбараў.
Журналістка расейскай службы Радыё Свабода Алена Рыкоўцава спрабавала адказаць на пытаньне Сьвятланы Алексіевіч, чаму расейская інтэлігенцыя маўчыць пра падзеі ў Беларусі.
Акцыі падтрымкі беларускіх пратэстоўцаў 13 верасьня прайшлі і ў некаторых гарадах Расеі. На акцыю ў Маскве прыйшоў пісьменьнік і публіцыст Віктар Шэндэровіч.
Пра што могуць дамовіцца ў Сочы Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін? Наколькі імаверныя кардынальныя рашэньні наконт паглыбленьня інтэграцыі? Ці магчымае зацьвярджэньне пляну канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі? Як адрэагуе на такі плян беларускае грамадзтва і Захад?
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ня верыць, што акцыі пратэсту ў Беларусі прывядуць да адхіленьня ад улады Аляксандра Лукашэнкі. Гэта вынікае з размоваў агенцтва зь пяцьцю блізкімі да Крамля крыніцамі.
У расейскім Наварасійску лідэра партыі «Справядлівая Расея» дэпутата Міхаіла Ярохіна затрымалі ў крымінальнай справе аб махлярстве на выбарах.
Падразьдзяленьні Пскоўскай гвардзейскай дывізіі ПДВ возьмуць удзел у вучэньнях «Славянскае братэрства – 2020» на палігоне «Берасьцейскі» ў Беларусі.
У горадзе Невелі Пскоўскай вобласьці ў ноч на 12 верасьня невядомыя распаўсюдзілі ўлёткі зь нібыта «перахопленымі» перамовамі лідэра рэгіянальнага аддзяленьня партыі «Яблоко» Льва Шлосбэрга і грамадзкага дзеяча Міхаіла Хадаркоўскага.
На пытаньні Радыё Свабода адказаў сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, былы міністар культуры, пасол і дырэктар Купалаўскага тэатру Павал Латушка.
Расейская акторка Кацярына Шмакава выбачылася за ролю ўдзельніцы беларускіх пратэстаў у праграме «Международная пилорама» на тэлеканале НТВ.
Цімур Алеўскі з тэлеканалу «Настоящее время» запытаў расейскага пісьменьніка Дзьмітрыя Глухоўскага, чаму маўчыць расейская інтэлігенцыя і ці ёсьць ёй што сказаць пра падзеі ў Беларусі.
Невядомыя ламіліся ў кватэру Алексіевіч, Калесьнікава і Знак пад вартай, прызначаны новы генпракурор. Найважнейшае за 9 верасьня
39% расейцаў з тых, хто ведае пра цяперашнія падзеі ў Беларусі, лічаць, што Аляксандар Лукашэнка правільна дзейнічае ў сытуацыі, якая склалася.
Пакуль рана казаць пра дату візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Расею, заявіў агенцтву «РИА Новости» прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Тэмы аб паглынаньні Расеяй Беларусі не стаіць, у тым ліку падчас будучага візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву, паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Прэс-сакратар Уладзімера Пуціна не пагадзіўся з заявай Аляксандра Лукашэнкі, што падзеі, падобныя беларускім, могуць адбыцца і ў Расеі.
Больш за 40 адсоткаў жыхароў Расеі ня хочуць абʼяднаньня зь Беларусьсю і аддаюць перавагу добрасуседзкім стасункам зь ёю. Гэта вынікае з апытаньня Усерасейскага цэнтру грамадзкай думкі (ВЦИОМ).
Што галоўнае сказаў Лукашэнка ў інтэрвію расейскім журналістам? Што ён абяцаў Крамлю ў сэнсе інтэграцыі? Ці пакарае ён хаця б каго за катаваньні? Ці сапраўды яго прыхільнікаў будуць рэзаць, калі ён сыдзе?
Перанакіраваньне транзыту беларускіх нафтапрадуктаў з Клайпеды на расейскія парты зробіць гэты транзыт даражэйшым. Расейскіх экспэртаў клапоціць, ці зможа беларускі бок гарантаваць аб'ёмы паставак
Група італьянскіх мэдыкаў-дасьледнікаў усумнілася ў зьвестках аб клінічных выпрабаваньнях расейскай вакцыны ад каранавіруснай інфэкцыі, апублікаваных нядаўна ў часопісе Lancet.
Да таго, як прысуд набудзе моц, Яфрэмава возьмуць пад варту – раней ён быў пад хатнім арыштам.
Пра гэта 8 верасьня заявіў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
10 верасьня ў Беларусь пачнуць прыбываць удзельнікі беларуска-расейска-сэрбскіх тактычных вучэньняў «Славянскае братэрства – 2020», паведамляе Міністэрства абароны.
Журналіст «Эхо Москвы» спытаўся сёньня ў прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, ці лічыць Расея трывожным званком тое, што ў нядзелю ў Менску, апранутыя ў цывільную вопратку, зьбівалі дубінкамі іншых людзей і разьбілі ўваходныя дзьверы ў кавярню.
Загрузіць яшчэ