Прэсьненскі раённы суд Масквы асудзіў актора Міхаіла Яфрэмава на 8 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Суд прызнаў яго вінаватым у парушэньні правілаў дарожнага руху, якое пацягнула празь неасьцярожнасьць сьмерць чалавека.
Да таго, як прысуд набудзе моц, Яфрэмава возьмуць пад варту – раней ён быў пад хатнім арыштам.
Аварыя з удзелам Яфрэмава адбылася ў Маскве 8 чэрвеня. Загінуў Сяргей Захараў, кіроўца фургона, у які заехала машына актора. У момант здарэньня Яфрэмаў, паводле сьледзтва, знаходзіўся ў стане моцнага алькагольнага ап'яненьня.