Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская выведка: ЗША намагаюцца арганізаваць у Беларусі «каляровую рэвалюцыю», накіравалі $20 мільёнаў


Сяргей Нарышкін
Сяргей Нарышкін

«Злучаныя Штаты Амэрыкі накіравалі каля 20 мільёнаў даляраў на арганізацыю антыўрадавых акцый у Беларусі», — кіраўнік Службы вонкавай выведкі Расеі. Яго словы прыводзіць агенцтва «​Інтэрфакс».

Паводле Сяргея Нарышкіна, ЗША намагаюцца арганізаваць у Беларусі «каляровую рэвалюцыю» і антыканстытуцыйны пераварот.

«На гэтыя грошы ажыцьцяўлялася фармаваньне сеткі «незалежных блогераў» і інфармацыйных акаўнтаў у сацсетках, падрыхтоўка актывістаў да правядзеньня вулічных акцый... З найбольш пэрспэктыўнымі займаліся спрактыкаваныя амэрыканскія інструктары «негвалтоўных пратэстаў».

«ЗША ўзялі Ціханоўскую пад шчыльную апеку нароўні зь іншымі беларускімі апазыцыйнымі актывістамі». — заявіў Сяргей Нарышкін.

Амэрыка, як заявіў Нарышкін, настойвае ў кантактах з эўрапейскімі партнэрамі на ціску на Менск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG