Акцыі падтрымкі беларускіх пратэстоўцаў 13 верасьня прайшлі і ў некаторых гарадах Расеі. На акцыю ў Маскве прыйшоў пісьменьнік і публіцыст Віктар Шэндэровіч.
Пра што могуць дамовіцца ў Сочы Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін? Наколькі імаверныя кардынальныя рашэньні наконт паглыбленьня інтэграцыі? Ці магчымае зацьвярджэньне пляну канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі? Як адрэагуе на такі плян беларускае грамадзтва і Захад?
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ня верыць, што акцыі пратэсту ў Беларусі прывядуць да адхіленьня ад улады Аляксандра Лукашэнкі. Гэта вынікае з размоваў агенцтва зь пяцьцю блізкімі да Крамля крыніцамі.
У расейскім Наварасійску лідэра партыі «Справядлівая Расея» дэпутата Міхаіла Ярохіна затрымалі ў крымінальнай справе аб махлярстве на выбарах.
Падразьдзяленьні Пскоўскай гвардзейскай дывізіі ПДВ возьмуць удзел у вучэньнях «Славянскае братэрства – 2020» на палігоне «Берасьцейскі» ў Беларусі.
У горадзе Невелі Пскоўскай вобласьці ў ноч на 12 верасьня невядомыя распаўсюдзілі ўлёткі зь нібыта «перахопленымі» перамовамі лідэра рэгіянальнага аддзяленьня партыі «Яблоко» Льва Шлосбэрга і грамадзкага дзеяча Міхаіла Хадаркоўскага.
На пытаньні Радыё Свабода адказаў сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, былы міністар культуры, пасол і дырэктар Купалаўскага тэатру Павал Латушка.
Расейская акторка Кацярына Шмакава выбачылася за ролю ўдзельніцы беларускіх пратэстаў у праграме «Международная пилорама» на тэлеканале НТВ.
Цімур Алеўскі з тэлеканалу «Настоящее время» запытаў расейскага пісьменьніка Дзьмітрыя Глухоўскага, чаму маўчыць расейская інтэлігенцыя і ці ёсьць ёй што сказаць пра падзеі ў Беларусі.
Невядомыя ламіліся ў кватэру Алексіевіч, Калесьнікава і Знак пад вартай, прызначаны новы генпракурор. Найважнейшае за 9 верасьня
39% расейцаў з тых, хто ведае пра цяперашнія падзеі ў Беларусі, лічаць, што Аляксандар Лукашэнка правільна дзейнічае ў сытуацыі, якая склалася.
Пакуль рана казаць пра дату візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Расею, заявіў агенцтву «РИА Новости» прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Тэмы аб паглынаньні Расеяй Беларусі не стаіць, у тым ліку падчас будучага візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву, паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Прэс-сакратар Уладзімера Пуціна не пагадзіўся з заявай Аляксандра Лукашэнкі, што падзеі, падобныя беларускім, могуць адбыцца і ў Расеі.
Больш за 40 адсоткаў жыхароў Расеі ня хочуць абʼяднаньня зь Беларусьсю і аддаюць перавагу добрасуседзкім стасункам зь ёю. Гэта вынікае з апытаньня Усерасейскага цэнтру грамадзкай думкі (ВЦИОМ).
Што галоўнае сказаў Лукашэнка ў інтэрвію расейскім журналістам? Што ён абяцаў Крамлю ў сэнсе інтэграцыі? Ці пакарае ён хаця б каго за катаваньні? Ці сапраўды яго прыхільнікаў будуць рэзаць, калі ён сыдзе?
Перанакіраваньне транзыту беларускіх нафтапрадуктаў з Клайпеды на расейскія парты зробіць гэты транзыт даражэйшым. Расейскіх экспэртаў клапоціць, ці зможа беларускі бок гарантаваць аб'ёмы паставак
Група італьянскіх мэдыкаў-дасьледнікаў усумнілася ў зьвестках аб клінічных выпрабаваньнях расейскай вакцыны ад каранавіруснай інфэкцыі, апублікаваных нядаўна ў часопісе Lancet.
Да таго, як прысуд набудзе моц, Яфрэмава возьмуць пад варту – раней ён быў пад хатнім арыштам.
Пра гэта 8 верасьня заявіў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
10 верасьня ў Беларусь пачнуць прыбываць удзельнікі беларуска-расейска-сэрбскіх тактычных вучэньняў «Славянскае братэрства – 2020», паведамляе Міністэрства абароны.
Журналіст «Эхо Москвы» спытаўся сёньня ў прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, ці лічыць Расея трывожным званком тое, што ў нядзелю ў Менску, апранутыя ў цывільную вопратку, зьбівалі дубінкамі іншых людзей і разьбілі ўваходныя дзьверы ў кавярню.
У Крамлі азнаёміліся з запісам тэлефоннай размовы пра Аляксея Навальнага, якая была апублікаваная на беларускім тэлебачаньні, заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Шэраг прадстаўнікоў кіраўніцтва Сэрбіі рэзка асудзілі пост у Фэйсбуку прадстаўніцы МЗС Расеі Марыі Захаравай, прысьвечаны візыту сэрбскага прэзыдэнта Аляксандра Вучыча ў Вашынгтон.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сутыкнулася з моцным палітычным ціскам за перагляд нямецка-расейскага праекту газаправоду «Паўночны паток-2».
Расейскія сацыяльныя сеткі сьмяюцца з гутаркі Ніка і Майка. Фэдэральныя тэлеканалы асьвятляюць падзею ў іншым ключы.
У «перахопленай размове» пра Навальнага загадкавых Ніка і Майка выявілі наяўнасьць растыражаваных «шумоў». Аўдыёзапіс прааналізаваў Леў Крылянкоў, аналітык арганізацыі «Назіральнікі Пецярбургу»
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў яго няма прычын сумнявацца ў высновах ураду Нямеччыны, які вызначыў, што Аляксей Навальны быў атручаны ядам, падобным да баявога атрутнага рэчыва расейскай вытворчасьці «Навічок».
У камэнтары дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС РФ гаворыцца, што на працягу шэрагу гадоў над хімічнымі рэчывамі, якія ўваходзяць у гэтую шырокую групу, працавалі «спэцыялісты многіх заходніх краінаў і спэцыялізаваных структур NATO».
Урад Расеі ўвёў санкцыі супраць былога прэзыдэнта Ўкраіны, цяпер лідэра апазыцыйнай партыі «Эўрапейская салідарнасьць» Пятра Парашэнкі.
У першым выпуску новага сэзону перадачы «Вячэрні Ўргант» на першым расейскім фэдэральным тэлеканале яе вядоўца Іван Ургант выступіў з пародыяй на Аляксандра Лукашэнку.
Міністэрствы аховы здароўя супрацоўнічаюць у арганізацыі ў Беларусі клінічных выпрабаваньняў і дзяржаўнай рэгістрацыі расейскай вакцыны Гам-КОВИД-Вак для прафіляктыкі каранавіруснай інфэкцыі.
Рада NATO на ўзроўні амбасадараў зьбярэцца сёньня на тэрміновую нараду, каб абмеркаваць сытуацыю ў сувязі з атручэньнем расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага рэчывам з групы «Новичок».
«Сьцьверджаньне спадара Лукашэнкі, зразумела, ёсьць няпраўдай», — заявілі ў нямецкім Кабінэце міністраў
Міністэрства энэргетыкі Расеі чакае, што перамовы паміж «Газпромам» і беларускімі кампаніямі аб пастаўках і цане газу налета пачнуцца неўзабаве пасьля таго, як Беларусь пагасіць цяперашнюю запазычанасьць у $ 328 млн.
Атручэньне любога чалавека таксычным рэчывам нэрвова-паралітычнага дзеяньня лічыцца выкарыстаньнем забароненай хімічнай зброі. Пра гэта 3 верасьня заявіла Арганізацыя дзеля забароны хімічнай зброі ў сувязі з выпадкам расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
Украінскія экстрэмісты і нацыяналісты ў Беларусі імкнуцца дэстабілізаваць сытуацыю, але ў іх гэта не атрымаецца. Пра гэта заявіў старшыня Расейскага гістарычнага таварыства, дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргей Нарышкін.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным разьлічвае канчаткова вырашыць «балючыя і адчувальныя» пытаньні двухбаковых адносінаў.
Мова беларускай дзяржаўнай тэлевізіі радыкальна зьмянілася пасьля выбараў 9 жніўня, якія, як сьцьвярджае ЦВК, выйграў Аляксандар Лукашэнка.
Артыкул мае назву «Што будзе абмяркоўвацца на перамовах у Менску ў чацьвер?» Але на самой справе артыкул – сьпіс саступак, на якія павінен пайсьці Менск.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што ў аналізах апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, праведзеных у Расеі, не было ніякіх сьлядоў атрутных рэчываў.
Прадстаўнікі Расеі ня будуць сустракацца з чальцамі Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі, пакуль тыя не сфармуюць сваю структуру ў адпаведнасьці з заканадаўствам краіны, заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў
Пры якіх умовах Уладзімір Пуцін можа паслаць у Беларусь падрыхтаваную рэзэрву сілавікоў? Якімі могуць быць мэты гэтай апэрацыі? Якой рэакцыі Захаду на гэта можна чакаць?
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба абверг выказваньні кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова пра тое, што радыкальныя дзеяньні падчас дэманстрацыяў у Беларусі нібыта правакуюцца і фінансуюцца з тэрыторыі Ўкраіны.
Яна, як і ейныя бацькі, знаходзіцца пад санкцыямі ЗША за парушэньні правоў чалавека. У кіраўніка субʼекту Расейскай Фэдэрацыі Рамзана Кадырава 10 дзяцей.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію карэспандэнту расейскага тэлеканалу RT Канстанціну Прыдыбайлу падзякаваў расейскім журналістам за падтрымку ў арганізацыі працы беларускага дзяржаўнага тэлебачаньня — пасьля масавага сыходу і страйку супрацоўнікаў.
Супраць сямі грамадзян Беларусі, якія падазраюцца ў фальсыфікацыі выбараў 9 жніўня і гвалце супраць мірных дэманстрантаў, могуць быць уведзеныя санкцыі. Пра гэта паведаміў агенцтву Reuters высокапастаўлены супрацоўнік дзярждэпартамэнту ЗША.
Дзьмітрый Белавусаў, які працаваў над прапагандысцкімі «фільмамі-выкрыцьцямі» аб расейскай апазыцыі, адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
Згода Савету Фэдэрацыі Расеі на магчымае выкарыстаньне сілавога рэзэрву для стабілізацыі становішча ў Беларусі не спатрэбіцца, заявіў журналістам прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў.
Дата сустрэчы Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Маскве пакуль узгадняецца, візыт адбудзецца ў наступныя два тыдні, паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў.
Загрузіць яшчэ