Расейская акторка Кацярына Шмакава выбачылася за ролю ўдзельніцы беларускіх пратэстаў у праграме «Международная пилорама» на тэлеканале НТВ. У сюжэце гэтай праграмы, якую раней неаднаразова крытыкавалі за своеасаблівы стыль гумару, яна скардзілася на нізкія ганарары за ўдзел у пратэстах і казала, што выходзіць на вуліцу, каб пазнаёміцца з супрацоўнікам АМАПу.
Прабачэньні за выпуск Шмакава выклала ў Фэйсбук. «Я прашу прабачэньня перад усімі людзьмі Беларусі, жанчынамі», — кажа яна.
Шмакава сказала, што ёй сорамна за ролю. «Апраўдваць сябе тым, што я атрымліваю тэкст за тры хвіліны да матору [пачатку здымак], — гэта ўжо ня важна, — кажа яна. — Гэта было жахліва, жахліва бязбожна з майго боку».