Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Пуціна назваў зьбіцьцё пратэстоўцаў у Менску і пабітае шкло ў кавярні «хуліганскімі выхадкамі»


Людзі ў масках пасьля таго, як яны разьбілі шкляныя дзьверы ў кавярні ў раёне Нямігі
Людзі ў масках пасьля таго, як яны разьбілі шкляныя дзьверы ў кавярні ў раёне Нямігі

Журналіст «Эхо Москвы» спытаўся сёньня ў прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, ці лічыць Расея трывожным званком тое, што ў нядзелю ў Менску, апранутыя ў цывільную вопратку, зьбівалі дубінкамі іншых людзей і разьбілі ўваходныя дзьверы ў кавярню.

Карэспандэнта цікавіла, ці спатрэбіцца Расеі ўводзіць той самы рэзэрв сілавікоў ці гэта пакуль ня тое, пра што казаў Уладзімір Пуцін.

«Не. Безумоўна, гэта нейкія хуліганскія выхадкі. Мы ведаем па заяве нашых беларускіх калег, што яны ўжо правяраюць гэтую інфармацыю, гэтыя здымкі. Спадзяемся, што ў дадзеным выпадку беларускія праваахоўныя органы выканаюць сваю працу».

Па шматлікіх сьведчаньнях, невядомымі людзьмі ў цывільным, якія зьбівалі і затрымлівалі ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту, кіравалі супрацоўнікі праваахоўных ворганаў. Таксама паведамляецца, што дзьверы ў кавярні на праспэкце Пераможцаў разьбіў дубінкай начальнік ГУБАЗіКа, палкоўнік Мікалай Карпенкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG